Белпошта. Ілюстрацыйнае фота
Гродзенскі філіял «Белпошты» адкрыў 195 вакансій і 220 працоўных месцаў. Шукаюць нават начальнікаў аддзялення. Сярэдні заробак для паштальёна і паштовага работніка — 600−800 рублёў ($ 200−260).
Таксама працаўладкуюць іншых супрацоўнікаў, не звязаных непасрэдна з працай з поштай — інжынера, грузчыка, электрамеханіка.
У Мастоўскім раёне спецыяліст па паштовай дзейнасці будзе атрымаць 309−393 рублі (каля $ 100). Затое абяцаюць +10% за стаж праз тры месяцы працы. У Ваўкавыскім начальнік аддзялення сувязі з заробкам 399−478 рублёў атрымае даплаты за стаж і адсотак ад рэалізацыі.
Ёсць заробкі блізу 100 рублёў ($ 30). Столькі будуць плаціць прыбіральшчыцы і электрамеханіку на 0,2 стаўкі. Затое на многіх вакансіях дастаткова агульнай сярэдняй адукацыі.
У Гродне паштальёну на стаўцы будуць плаціць 778−972, 5 рублёў. Больш за ўсё заплацяць кіроўцу ў Гродне — да 1600 рублёў. Можна атрымаць надбаўку за сумяшчэнне працы з працай паштальёна. Столькі не атрымлівае нават вядучы спецыяліст па маркетынгу з навыкамі кампутарнай пісьменнасці і працы ў камандзе (да 1400 рублёў).
Работнікаў шукаюць у Навагрудак, Свіслач, Слонім, Ліду, Масты, Ваўкавыску, Зэльву, Гродна, Смаргонь, Ашмяны, Дзятлава, Астраўцы, Воранава, Бераставіцы і раёнах.
Чытайце таксама: В Гродно открыли музей почты
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…