Кватэра на зав. Парахавым, 3 у Гродне. Крыніца: realt.by
У Гродне выставілі на продаж трохпакаёвую кватэру на Парахавым завулку, 3. На адной сцяне — фоташпалеры з мостам Сан-Францыска-Окленд Бэй-Брыдж, на другой — Эйфелева вежа.
Кватэра размешчана на трэцім паверсе дзевяціпавярховага дома. Агульная плошча — 62,5 кв. м, з іх жылая — 36,4 кв. м. Кватэра светлая, з глянцавымі нацяжнымі столямі, якія яшчэ больш павялічваюць прастору. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі, пераробленыя пад зону адпачынку, у зале — вокны да падлогі. Усталявана электрычная цёплая падлога, мэбля і тэхніка прадаюцца разам з кватэрай.
У ваннай нават шторка падабраная пад плітку. Санвузел раздзельны.
У кватэры выгаднае размяшчэнне — блізка аўтавакзал і Скідзельскі рынак, «Еўраопт» — прама ў суседнім доме.
Кошт кватэры — $ 80 000.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…