Квартал таунхаусаў у Пагаранах. Фота: Realt.by
Квартал таунхаусаў у Пагаранах мінскі забудоўшчык «АйранIнвестПраект» пачаў узводзіць у 2021 годзе. З’явілася 16 двухузроўневых будынкаў на 129 кватэр. Realt.by паглядзеў, як выглядае гродзенскі квартал таунхаусаў.
Дамы ўзводзілі ў адзіным стылі: фасады аздобленыя дэкаратыўнай цэглай, дах плоскі, але ўладкаваць яго пад тэрасу нельга. Таунхаусы прадаюцца разам з участкамі да 2-х сотак, дзе можна абсталяваць летнія клумбы ці зону для барбекю.
Прылеглую да дамоў тэрыторыю ўладкавалі: зрабілі сцежкі, высадзілі газон і падключылі вулічнае асвятленне. Для дзяцей абсталявалі пляцоўку з арэлямі, горкамі і пясочніцай.
У таунхаусах прапануюцца кватэры метражом ад 89 да 125 квадратаў. Планіроўка свабодная, здаецца нерухомасць з будаўнічым аздабленнем.
На першым паверсе знаходзяцца ізаляваныя кацельня і гардэробная. Ёсць асобная кухня, санвузел і пакой з душавой кабінай. На супрацьлеглым баку ад уваходных дзвярэй знаходзіцца гасцёўня з выхадам на тэрасу. Вышыня столяў - больш за 3 метры.
Кошт кватэры, дзе метраж вар'іруецца ад 120 да 125 кв. м., — $ 750 за метр.
Чытайце таксама: У Пагаранах-Кашэўніках можа з’явіцца гандлёвы цэнтр — там выставілі на аўкцыён участак
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…