Дом на Міцкевіча, 9 у сакавіку 2024 года. Фота: Instagram vid_grodno
Драўляны асабняк на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад будынак адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння. Ужо падрыхтавана справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА). Гродзенцам прапаноўваюць прыняць удзел у грамадскіх абмеркаваннях і выказацца наконт праекту.
У апублікаванай справаздачы з’явіліся абмерачныя чарцяжы дома. Паводле іх, у будынка пашкоджаны падмурак — расколіны з’явіліся з-за вымывання раствора. Сам дом абліцаваны вагонкай, на некаторых аконных рамах захаваліся разьбяныя дэкаратыўныя элементы, на іншых яны страчаны.
Праект рэканструкцыі прадугледжвае перабудову будынка ў шматфункцыянальны аб’ект з крамай на першым паверсе і офісамі на другім. Архітэктурнае аблічча будынка ўвяжуць з прылеглымі аб’ектамі шэраговай гістарычнай забудовы.
Прылеглую да дома тэрыторыю добраўпарадкуюць: азеленяць, пракладуць дарожкі. Будынак падключаць да электрычнасці, сувязі, водаправода і каналізацыі. Ацяпленне будзе альбо ад гарадскіх цепласетак (прыярытэтны варыянт), альбо ад уласнай міні-кацельні з электракатламі, альбо ад міні-кацельні на газавым паліве ці на біямасе. Пад’езд да будынка будзе з боку Міцкевіча.
Месца будаўніцтва ўваходзіць у зону аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і водаахоўную зону Гараднічанкі.
Верагодна, распрацоўкай праекта рэканструкцыі дома па Міцкевіча, 9 будзе займацца гродзенскае бюро «Інтэлсток інжынірынг». У студзені 2022 года фірма ўжо праводзіла даследванне будынку.
Дом на Міцкевіча — не першы праект, за які бярэцца фірма. Бюро спраектавала новы гандлёвы цэнтр на Дзевятоўцы, офісны будынак на Вялікай Траецкай, 25, а таксама офіс IT-кампаніі на Маставой.
Некаторыя праекты «Інтэлсток інжынірынг» атрымлівалі ўзнагароды. У 2024 годзе бюро адзначылі на архітэктурнай прэміі IAD AWARDS 2024 ARCHITECTURE & DESIGN COMMUNITY (ADC). Узнагароды атрымалі за праект офіснага будынка на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Дубко, а таксама за офісны будынак на Вялікай Траецкай.
Грамадскія абмеркаванні аб уплыве работ на навакольнае асяроддзе пройдуць з 19 сакавіка па 18 красавіка 2025 года.
Азнаёміцца са справаздачай аб АУНА можна:
Накіраваць заўвагі і прапановы па справаздачы можна:
Дом на Міцкевіча, 9 пабудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя. У будынка няма статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак ён знаходзіцца ў гістарычным раёне Новы Свет. Некалькі разоў закінуты будынак хацелі знесці, але гараджане былі супраць. У 2020 годзе дом набыла кампанія «Формула вады». Умовы продажу ўключалі забарону на разбурэнне, пашкоджанне будынка, пагаршэнне яго тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаваную змену параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцяў, пагаршэнне яго ўспрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасада.
Прадстаўнік кампаніі-ўладальніка Дзмітрый Жук у 2021 годзе казаў, што «пастаўлена задача захаваць гістарычнае аблічча». На першым паверсе дома планавалі адкрыць магазін фермерскіх прадуктаў і кафэ ў стылі 1990-х. На другім паверсе — размясціць пяць апартаментаў.
Чытайце таксама: Нашчадак уладальніка дома на Міцкевіча: «Думаеце, я б давёў яго да такога стану?»
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…