Фота ілюстрацыйнае: Pexels
Шматдзетнай маці не прызначылі сямейны капітал, бо яе муж працуе ў Еўрасаюзе. Яго палічылі «дармаедам». Чаму так адбываецца і што рабіць, расказалі ў Смаргонскім райвыканкаме.
Адмова была цалкам законнай, расказала галоўная спецыялістка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Смаргонскага райвыканкама Юлія Лапаціна, піша «Светлы шлях».
Сямейны капітал у Беларусі - гэта аднаразовая выплата шматдзетным сем’ям, якая ў 2025 годзе складае 33 275 рублёў. Яе атрымліваюць сем'і пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга або наступнага дзіцяці, калі бацькі адпавядаюць шэрагу ўмоў. Выкарыстоўваць грошы можна толькі на пэўныя мэты, напрыклад, паляпшэнне жылля, адукацыю дзяцей або медыцыну, але доступ да сродкаў даецца ў асноўным пасля таго, як дзіцяці споўніцца 18 гадоў.
Калі маці дзяцей знаходзіцца ў шлюбе, то пры разглядзе заявы ўлічваюць занятасць не толькі яе, але і мужа. Паводле абноўленага закона, перад падачай заявы на налічэнне сямейнага капіталу працаздольны бацька ў поўнай сям'і павінны быць занятым у эканоміцы Беларусі не менш за 6 месяцаў за апошнія 12 месяцаў.
Калі муж працуе за мяжой і не выплачвае страхавыя ўзносы ў ФСЗН Беларусі, ён лічыцца не занятым у эканоміцы. Гэта пазбаўляе сям’ю права на сямейны капітал.
Калі бацька ўладкуецца на працу ў Беларусі і адпрацуе не менш за 6 месяцаў, сям’я зможа зноў падаць заяву на атрыманне сямейнага капіталу.
Толькі за студзень 2025 года ў Гродзенскай вобласці мясцовыя выканаўчыя распарадчыя органы прынялі 51 рашэнне аб прызначэнні сямейнага капіталу. Было адкрыта 46 дэпазітных рахункаў у ААТ «ААБ Беларусбанк». У 34 выпадках сродкамі сямейнага капіталу дазволілі скарыстацца датэрмінова.
За 2024 год чыноўнікі Гродзенскай вобласці прынялі 1 113 рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу, было адкрыта 1 046 дэпазітных рахункаў. Выкарыстоўваць грошы датэрмінова за год дазволілі ў 1 408 выпадках.
Чытайце таксама: Мінздароўя прапрацоўвае. Якія медпаслугі хочуць зрабіць платнымі для «дармаедаў» і беларусаў, якія жывуць за мяжой
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…