Краму бяспошліннага гандлю пабудуюць каля аўтадарожнага пункта пропуску “Лоша” (сумежны пункт у Літве — “Шумскас”).

Будаўніцтвам займаецца ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Астравецкага раёна. На яго выдаткуюць 1 587 708 рублёў. Да ліпеня 2025 года павінны выбраць фірму-будаўніка.

Такі ж конкурс праводзілі год таму. Тады ў конкурсе выйграла гродзенская фірма “КСКпрамантаж”. Да снежня 2024 года яна павінна была ўзвесці краму. Цяпер кошт будаўніцтва вырас на 200 000 рублёў.

Пункты пропуску “Лоша-Шумскас” зачыненыя па рашэнні Літвы. На гэты момант на мяжы з Літвой працуюць толькі пункты пропуску “Каменны Лог” і “Беняконі”.