Жанчына звярнулася ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ) па Гродзенскай вобласці, каб устанавіць бацькоўства памерлага мужчыны ў дачыненні да яе нованароджанага дзіцяці. У афіцыйным шлюбе з памерлым гродзенка не была.
Правядзенне ДНК-тэсту ўскладнялася тым, што адзіным даступным для даследавання матэрыялам былі парафінавыя блокі з біяпсійнымі фрагментамі (кавалачкі розных органаў, апрацаваныя фармалінам). Фрагменты былі ўзятыя ў мужчыны яшчэ пры жыцці, калі ён праходзіў абследаванне ў медыцынскай установе, паведамілі ў ДКСЭ.
Даследаванні праводзіліся сумесна з біёлагам і гістолагам. Вынікі ДНК-тэсту пацвердзілі сваяцтва.
Чытайце таксама: Удалы пошук бацькi па ДНК і радавод да дзявятага калена. Як беларусы знаходзяць інфу пра продкаў