Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове “Мука і вада” ў Каробчыцах. Сваім меркаваннем дзяўчына падзялілася ў TikTok і выклікала хвалю абмеркаванняў. Адны каментатары сталі пералічваць любімыя піцэрыі, іншыя адзначылі, што дастойнай піцы ў Гродне не знайсці.
«Самая смачная піца ў Гродне знаходзіцца за рысай горада. Гэта рэальна самая смачная піца, я нешта падобнае ела толькі ў Італіі. Нідзе ў Гродне нічога падобнага не робяць, каштуе ад 20 бунаў», — распавяла у відэа Ганна.
Любімая піцэрыя гродзенкі – “Мука і вада” – знаходзіцца ў Каробчыцах на вуліцы Заранкавая, 1. Установа спецыялізуецца на італьянскай піцы – у адрозненне ад амерыканскай цеста там танчэй, а інгрэдыентаў для начыння менш.


У кафэ прапануюць 11 відаў піцы коштам ад 20 да 30 руб. Таксама ва ўстанове гатуюць бургеры, хот-догі і шаурму.
Ганна дадае, што кафэ пакуль не ажыццяўляе дастаўку па Гродне, таму што не спраўляецца з замовамі ад мясцовых.
Гродзенцы: “Узровень піцы ў Гродне сярэдні”
У каментарах меркаванні гродзенцаў раздзяліліся. Адны лічаць, што ў “Мука і вада” далёка не самая смачная піца. Іншыя адзначаюць, што ў горадзе ў прынцыпе няма ўстаноў з якаснай піцай.
«Самая лепшая піца ў Путрышках», — піша jek.
«100% там самая лепшая піца», — пагаджаецца _alllien666_.
Гродзенцы кажуць пра фуд-трак — кухары гатуюць піцу ў спецыяльнай драўлянай печы. Знаходзіцца ўстанова на вуліцы Тарханава, 39А.
«У Pizza Play таксама вельмі добрыя піцы», — узгадвае ўстанову на Лідскай, 34 карыстальнік пад нікам shyman32.
«Асабіста для мяне «Форно» зэ бэст», — вылучае піцэрыю на Трудавой, 1А Grambe.
«Самая смачная ў кафэ Food&Beer на Ліможа», — лічыць мурашка.
«Нажаль, з піцай гэтак жа як і з шаурмой у Гродне – узровень сярэдні. Да італьянскай больш за ўсё падобная на Горкага ля сэканда. З шаурмой усё дрэнна, нават нельга вылучыць», – адзначае Женёк.
«Пасля сыходу піцэрыі «Тата Джонс» – усё дзярмо», — піша KingsmanUSA.
Чытайце таксама: Гродзенцы назвалі любімыя шаўрмічныя горада



