Навіны

У Гродне супрацоўнікі адной фірмы за няпоўныя тры месяцы парушылі ПДР 300 разоў

ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі супрацоўнікі аднаго і таго ж прадпрыемства. Вінаватымі аказаліся работнікі «Гроднажылбуда», звярнула ўвагу «Медиазона.Беларусь». Супрацоўнікі парушалі дарожныя правілы ў непрацоўны час.

Супрацоўнікі ДАІ правялі выязное паседжанне на прадпрыемстве «Гроднажылбуд», дзе разабралі інцыдэнты ў прысутнасці працаўнікоў і кіраўніцтва арганізацыі.

Сярод самых частых парушэнняў правілаў: размова па тэлефоне за рулём, адсутнасць тэхагляду і кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.

Чытайце таксама: Беларуска паскардзілася на кіроўцу маршруткі Мінск-Гродна — ён сядзеў у тэлефоне і выехаў на сустрэчную паласу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025