ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі супрацоўнікі аднаго і таго ж прадпрыемства. Вінаватымі аказаліся работнікі «Гроднажылбуда», звярнула ўвагу «Медиазона.Беларусь». Супрацоўнікі парушалі дарожныя правілы ў непрацоўны час.
Супрацоўнікі ДАІ правялі выязное паседжанне на прадпрыемстве «Гроднажылбуд», дзе разабралі інцыдэнты ў прысутнасці працаўнікоў і кіраўніцтва арганізацыі.
Сярод самых частых парушэнняў правілаў: размова па тэлефоне за рулём, адсутнасць тэхагляду і кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.
Чытайце таксама: Беларуска паскардзілася на кіроўцу маршруткі Мінск-Гродна — ён сядзеў у тэлефоне і выехаў на сустрэчную паласу