Знос будынкаў першага мясакамбіната ў Гродне. Фота: astostroi.by
Амаль у цэнтры Гродна пабудуюць новы квартал таўнхаусаў з гучнай назвай «Роял парк». Ён з’явіцца на плошчах былога мясакамбіната на Камунальнай, 32, за стадыёнам. Зараз ідзе знос старых будынкаў. Калі будзе гатовы новы квартал і якія ўмовы?
На месцы рэзні пабудуюць 11 двухкватэрных блакаваных дамоў. Кватэры ў іх ужо прадаюцца. Яны будуць як у ЖК Барвіха (на вуліцах Старамалышчынская / Багушоўская), «толькі большыя, вышэйшыя, сучаснейшыя і ў цэнтры горада», удакладняе забудоўшчык. Кошт квадратнага метра — $ 1250. Кватэра плошчай 127 кв. м будзе каштаваць ад $ 158 750 (ад 503 618 рублёў). Тэрыторыя будзе закрытая, са шлагбаумам, участкам у дзве соткі для кожнай кватэры і ўласнай паркоўкай на два месцы. У дамах абяцаюць трохметровыя столі і свабодную планіроўку.
Праект квартала распрацоўвала фірма «АртПраПраект» — аўтары гандлёвага цэнтра на Кляцкова каля Triniti і іншых. Забудоўшчык «Астострой» таксама будаўнік таўнхаўсаў у раёне вуліцы Старамалышчанскай у мікрараёне Забалоць.
Квартал плануюць здаць у пачатку 2026 года.
Акрамя таго, у раёне будучай забудовы на продаж выставлены двухпавярховы адміністрацыйна-складскі комплекс плошчай у 1353 кв.м і частка адміністрацыйна-гандлёвага будынка плошчай 47 кв. м пад офісы. Мяркуючы па ўсім, іх захаваюць.
У пачатку ХХ стагоддзя тут была гарадская рэзня — мясакамбінат. З яе пачалася гісторыя прамысловай перапрацоўкі мяса ў Гродне. Самы стары будынак тут — склад 1912 года, плошчай амаль 2,5 тыс. кв.м. Большасць пабудоў ужо савецкага часу. Ёсць вежа і басейн (тэхнічны вадаём) у 218 кв.м з бетонным дном. Падобна, што іх зносяць. З 1970-х мясакамбінат пераехаў і пабудовы перасталі выкарыстоўваць па прызначэнні.
Участак прадавалі з 2019 года. Разам з 16 пабудовамі яго выкупіла фірма «Астострой» за 570 150 руб. ($ 180 тыс.) у жніўні 2023 года. Цана ад першапачатковай знізілася ўдвая.
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…