Фота: pixabay.com
У Гродне працягваецца суд за ўцягванне ў прастытуцыю і злоўжыванне ўладай. Мяркуючы па ўсім, судзяць кадравіка і работніка сферы адукацыі - Дзіяну Солдзень і Максіма Казуленка. Рэдакцыя Hrodna.life з Digital Intelligence Team паглядзелі, што вядома пра пару.
Пра справу стала вядома з раскладу судовых пасяджэнняў. Дзіяну Солдзень і Максіма Казуленку судзяць па двух артыкулах КК:
Справу разглядае Станіслаў Пранько ў судзе Гродзенскага раёна.
Якіх-небудзь відавочных перасячэнняў і сувязяў паміж абвінавачанымі знайсці не ўдалося.
Digital Intelligence Team лічыць, што абвінавачаная — ураджэнка Літвы Дыяна Солдзень 1979 года нараджэння. У акаўнце Facebook у яе ёсць сябры з Вільні. Дыяна замужам за беларусам, ёсць беларускі від на жыхарства. Жыла ў Мінску ў 2008−2012 гадах.
Яна працуе начальнікам упраўлення кадравага і прававога забеспячэння холдынгу «Беларуская шкляная кампанія». Год таму на міжнароднай спецыялізаванай выставе «Адукацыя і кар’ера» Солдзень распавядала, як на шкляных прадпрыемствах падтрымліваюць маладых спецыялістаў і як з’яўляюцца працоўныя дынастыі.
Што тычыцца Максіма Казуленкі, Digital Intelligence Team таксама знайшоў супрацоўніка сферы адукацыі з такімі звесткамі. Ён нарадзіўся ў 1992 годзе ў Слоніме. Як і Дзіяна, жыве ў Гродне з 2012 года. Працаваў у музычных школах. У 2021 годзе пайшоў на менеджарскую пазіцыю — намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. У 2024 годзе працаваў намеснікам дырэктара ў СШ № 36 Гродна і дырэктарам у «Прываллэнд». Актыўна выступаў на дзяржаўных мерапрыемствах.
Чытайце таксама: Маці дзіцяці-інваліда прасіла на сайце знаёмстваў 20 рублёў за сэкс. Ёй далі штраф за прастытуцыю
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…