Праз пляцоўку “БелЮрЗабеспячэнне” ў Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць асуджанага па “палітычных” артыкулах Дзяніса Кірэшчанкі, паведамляе Telegram-канал “Право имеют”. 

Улады прадаюць Renault Kangoo 1999 года выпуску. Аўтамабіль знаходзіцца па вул. Індустрыяльная, 6 у Навагрудку. Адзначаецца, што ён былы ва ўжыванні. Яго камплектнасць і працаздольнасць не правяралі.

Засталіся суткі, каб зарэгістравацца на аўкцыён. Пачатковы кошт – 6000 рублёў. Яго рынкавы кошт, мяркуючы па ацэнцы на сайце av.by, на снежань 2024 года столькі і складаў — $1924 або 6165 рублёў.

Маёмасць палітвязня Дзяніса Кірэшчэнкі не прадалі. Аўтамабіль прадавалі праз пляцоўку “Белюрзабеспячэнне”. Ніхто не зарэгістраваўся на аўкцыён, паведамляе Telegram-канал “Право имеют”.

Автомобиль на продажу. Фото: e-auction.by
Аўтамабіль на продаж. Фота: e-auction.by

Судовы выканаўца – Горава Дар’я Дзмітрыеўна.

Дзяніса Кірэшчанка затрымалі 8 жніўня 2020 года ў рамках справы аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках у Навагрудку і Карэлічах (ч.3 арт. 293 КК). Яму прысудзілі 1,5 года калоніі. Кірэшчанка адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 1. 30 кастрычніка 2021 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне.

Чытайце таксама: «Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё