Праз пляцоўку «БелЮрЗабеспячэнне» ў Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць асуджанага па «палітычных» артыкулах Дзяніса Кірэшчанкі, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Улады прадаюць Renault Kangoo 1999 года выпуску. Аўтамабіль знаходзіцца па вул. Індустрыяльная, 6 у Навагрудку. Адзначаецца, што ён былы ва ўжыванні. Яго камплектнасць і працаздольнасць не правяралі.
Засталіся суткі, каб зарэгістравацца на аўкцыён. Пачатковы кошт — 6000 рублёў. Яго рынкавы кошт, мяркуючы па ацэнцы на сайце av.by, на снежань 2024 года столькі і складаў — $ 1924 або 6165 рублёў.

Судовы выканаўца — Горава Дар’я Дзмітрыеўна.
Дзяніса Кірэшчанка затрымалі 8 жніўня 2020 года ў рамках справы аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках у Навагрудку і Карэлічах (ч.3 арт. 293 КК). Яму прысудзілі 1,5 года калоніі. Кірэшчанка адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 1. 30 кастрычніка 2021 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне.
Чытайце таксама: «Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё