Навіны

Бярозавага соку ў Гродзенскай вобласці стане больш. Удакладнілі цэны сезона-2025 і дату пачатку продажу (абноўлена)

У 2025 годзе план па зборы бярозавага соку павялічылі амаль у паўтара раза. Яго збіраюцца рэалізаваць не менш за 2000 тон. Сок будуць збіраць у 11 раённых лясгасах Гродзенскай вобласці. Продаж бярозавага соку ў Гродзенскім лясгасе стартуе з 24 сакавіка.

У гэтым годзе праз анамальна цёплы сакавік сок пачнуць збіраць раней, чым звычайна, расказалі на «Гродна Плюс».

У 2024 годзе ў лясгасах вобласці быў план нарыхтаваць не менш за 1400 тон. У 2023 годзе нарыхтавалі і прадалі бярозавага соку крыху больш за 2000 тон, з іх — насельніцтву 639 тон, юрыдычным асобам — больш за 1360 тон.

Кошты на бярозавы сок у 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці

У Гродне бярозавы сок з’явіцца з 24 сакавіка :

  • з 11.00 у «Лясным доміку» ад лясгаса на рынку «Паўднёвы»;
  • з 11.00 ля будынка лясгаса па вуліцы Фестывальнай, 16А.
  • з 8.00 у лясніцтве ў вёсцы Багушоўка, вул. Лясная, 2 — у залежнасці ад фактычнай наяўнасці.

У горадзе 100 літраў соку будуць каштаваць 25,74 руб. У лясніцтве цана за 100 літраў — 23,28 руб. Фасаваны сок па 5 літраў будуць каштаваць 2,94 руб., па 10 літраў — 5,88 руб.

Прадаваць сок будуць і ў Лідзе. Цэны ў залежнасці ад загатоўшчыка — ад 0,27 да 0,36 руб. за літр.

У Слонімскім раёне кошты ніжэй — ад 0,25 руб. за 1 літр з франка-лесасекі (у месцах збору, у сваю тару) да 0,32 руб. за літр на франка-складзе лясніцтва. 2,9 руб. будуць каштаваць 5 літраў у тару прадпрыемства. Сок можна будзе купіць у самім Слоніме — у Альберцінскім лясніцтве (вул. Калгасная, 12), Парэцкім лясніцтве (вул. Падлесная, 74), на рынку «Наш край» (вул. Яршова), а таксама ў Зэльвенскім доследным лясніцтве (Зэльва, вул. Шасейная, 19).

У Ваўкавыску літр соку ў тару пакупніка на лесасецы будзе каштаваць 0,21 руб., на прамежкавым складзе (бліжэй да дарогі) — 0,26 руб. На складзе ў лясгас або ў канторах лясніцтва (у тару лясгаса) — 0,36 руб. за літр. Пяцілітровая бутэлька соку — 3,60 руб., дзесяцілітровая — 8 руб. З пытаннямі можна звяртацца ў Ваўкавыскі лясгас (стаянка каля адміністрацыйнага будынка) — Дзмітрый Маршалок, тэл. +375(29)865−42−83; у Карэвіцкае лясніцтва (лесасека каля в. Вялікае Сяло) — Сяргей Акудовіч, тэл. +375(29)283−91−93; у Падароскае лясніцтва (кантора) — Сяргей Калядка, тэл. +375(29)543−51−96.

Саманарыхтоўка бярозавага соку ў Беларусі бясплатная, але павінны быць дазвол бліжэйшага лясніцтва. Там удакладняць, дзе дапускаецца падсочка бяроз. За парушэнне правіл прадугледжаны штраф да 840 руб. (20 базавых велічынь) для фізічнай асобы і яшчэ большыя — для ІП або юрыдычнай асобы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025