У 2025 годзе план па зборы бярозавага соку павялічылі амаль у паўтара раза. Яго збіраюцца рэалізаваць не менш за 2000 тон. Сок будуць збіраць у 11 раённых лясгасах Гродзенскай вобласці.

У гэтым годзе праз анамальна цёплы сакавік сок пачнуць збіраць на тыдзень раней, чым звычайна, ужо з дня на дзень, расказалі на «Гродна Плюс».

У 2024 годзе ў лясгасах вобласці быў план нарыхтаваць не менш за 1400 тон. У 2023 годзе нарыхтавалі і прадалі бярозавага соку крыху больш за 2000 тон, з іх — насельніцтву 639 тон, юрыдычным асобам — больш за 1360 тон.

Кошты на бярозавы сок у 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці

У Гродне набыць сок можна будзе ў саміх лясгасах і ў «Лясным доміку» (рынак «Паўднёвы»). Прадаваць сок будуць і ў Лідзе. Кошты будуць залежаць ад загатоўшчыка — ад 0,27 да 0,36 руб.

У Слонімскім раёне кошты ніжэй — ад 0,25 руб. за 1 літр з франка-лесасекі (у месцах збору, у сваю тару) да 0,32 руб. за літр на франка-складзе лясніцтва. 2,9 руб. будуць каштаваць 5 літраў у тару прадпрыемства. Сок можна будзе купіць у самім Слоніме — у Альберцінскім лясніцтве (вул. Калгасная, 12), Парэцкім лясніцтве (вул. Падлесная, 74), на рынку «Наш край» (вул. Яршова), а таксама ў Зэльвенскім доследным лясніцтве (Зэльва, вул. Шасейная, 19).

У Ваўкавыску літр соку ў тару пакупніка на лесасецы будзе каштаваць 0,21 руб., на прамежкавым складзе (бліжэй да дарогі) — 0,26 руб. На складзе ў лясгас або ў канторах лясніцтва (у тару лясгаса) — 0,36 руб. за літр. Пяцілітровая бутэлька соку — 3,60 руб., дзесяцілітровая — 8 руб. З пытаннямі можна звяртацца ў Ваўкавыскі лясгас (стаянка каля адміністрацыйнага будынка) — Дзмітрый Маршалок, тэл. +375(29)865−42−83; у Карэвіцкае лясніцтва (лесасека каля в. Вялікае Сяло) — Сяргей Акудовіч, тэл. +375(29)283−91−93; у Падароскае лясніцтва (кантора) — Сяргей Калядка, тэл. +375(29)543−51−96.

Саманарыхтоўка бярозавага соку ў Беларусі бясплатная, але павінны быць дазвол бліжэйшага лясніцтва. Там удакладняць, дзе дапускаецца падсочка бяроз. За парушэнне правіл прадугледжаны штраф да 840 руб. (20 базавых велічынь) для фізічнай асобы і яшчэ большыя — для ІП або юрыдычнай асобы.