Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць казарму за адну базавую велічыню — 42 рублі.

На таргі выставілі трохпавярховую цагляную казарму 1917 года пабудовы па вуліцы Якубоўскага, 4. Агульная плошча будынка — 2478,7 кв.м. Пераможца аўкцыёну зможа размясціць на ўчастку аб’ект грамадска-дзелавога прызначэння.

Аўкцыён адбудзецца 10 красавіка 2025 года.

Казармы на Фолюшы паступова дэмантуюць

Цяпер на Фолюшы ідзе будаўніцтва новага мікрараёну. Для рэалізацыі праекту некалькі будынкаў былой вайсковай часткі ўжо знеслі. Напрыклад, вясной мінулага года знеслі казарму на Якубоўскага, 1. Суседні з ім будынак дэмантавалі годам раней.

Казармы былі пабудаваны ў 1950-х гадах і не мелі гістарычнай каштоўнасці, аднак маглі быць захаваны як прыклад архітэктуры таго часу.

Чытайце таксама: Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як выглядаў былы ваенны гарадок на Фолюшы