Навіны

У абноўлены піўзавод хочуць прыцягваць арандатараў, якіх яшчэ не было ў Гродне

Рэканструкцыя Гродзенскага піўзавода працягваецца — зараз спецыялісты выконваюць бетонныя работы. У хуткім часе плануюць заняцца добраўпарадкаваннем і зрабіць бясшвоўны пераход ад набярэжнай Нёмана да тэрыторыі комплекса.

Рэканструкцыю піўзавода хочуць скончыць да пачатку 2026 года

Будаўнікі заканчваюць мантаж даху, а таксама заліваюць падпорныя сценкі і ліфтавыя шахты, з дапамогай якіх звяжуць унутраны дворык піўзавода з вуліцай Заводскай.

Пасля спецыялісты плануюць пачаць мантаж флюгера і добраўпарадкаваць тэрыторыі. Унутраны дворык акультураць, а ад набярэжнай Нёмана да тэрыторыі комплексу зробяць бясшвоўны пераход.

Работы плануюць завяршыць да пачатку 2026 года. Пасля зоймуцца прыцягненнем арандатараў. Кіраўніцтва комплексу зацікаўлена ў прыцягненні «гульцоў, якія яшчэ не было ў Гродне», адзначыў у эфіры «Тэлерадыёкампаніі Гродна» намеснік дырэктара ААТ «МБА Інвестмент» Аляксандр Заглыбоцкі.

Адной з пераваг піўзавода для арандатараў стане бровар. «Для гэтага падрыхтавана ўжо памяшканне са столямі да 9 метраў вышынёй», — дадаў Заглыбоцкі.

Чаму тэрміны рэканструкцыі зацягваюцца?

Комплекс піўзавода ўзвялі ў XVII стагоддзі. Першапачаткова гэта быў палац Сапегаў, пасля перайшоў да Агінскіх. Прадпрыемства там зьявілася ў 1860-х, а скончыла сваю дзейнасьць у 2007 годзе. Будынак перажыў перапродаж і пажар.

Новы інвестар пачаў рэканструкцыю восенню 2021 года. Пасля пачатку работ праект змянілі, але на карысць спадчыны. Рэканструктары адкрылі ў будынку бровары XIX ст. архітэктуру палаца XVII ст., з якога ён быў калісьці перабудаваны. Інвестар вырашыў аднаўляць больш ранні будынак, захаваць аўтэнтыку і зрабіць яе фішкай комплексу. З-за гэтага прыйшлося істотна ссунуць тэрміны будаўніцтва.

Чытайце таксама: Для былога Гродзенскага піўзавода шукаюць новую назву — гараджан просяць дзяліцца ідэямі

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025