Новая кавярня на Савецкіх пагранічнікаў. Крыніца: сацсеткі кавярні
На Савецкіх Пагранічнікаў, 104, недалёка ад скрыжавання з Паповіча, адкрылася новая «Кавярня 2707». Пакуль установа працуе ў тэставым рэжыме.
У кавярні светлы інтэр'ер ў спалучэнні з цёмным дрэвам, маленькія столікі, зеляніна на сценах і вялікае люстэрка.
У меню — кава, дэсерты, венскія вафлі і круасаны.
Аб адкрыцці кавярні яе гаспадыня Лізавета расказала ў TikTok. У каментарах людзі парадаваліся, што нарэшце ёсць куды пайсці ў іх раёне. Каментатар matveyF раскрытыкаваў выбар месца, адзначыў велізарную канкурэнцыю ў Гродне і прапанаваў паспрачацца на $ 100, што праз год-паўтара ад кавярні «і следу не застанецца». У адказах сталі заступацца за ўстанову, успомнілі і навучальныя ўстановы непадалёк. «Канкурэнцыя цяпер на самай справе настолькі вялікая, нават не ведаю, што трэба рабіць, каб у кавярні быў дзікі прыбытак», — усё ж прызнаў каментатар user4988603159912.
Значэнне загадкавай назвы Лізавета не патлумачыла.
Чытайце таксама:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…