Навіны

«Трэба капаць». Рэдказямельныя металы будуць шукаць у Гродзенскай вобласці

Перспектывы здабычы рэдказямельных металаў убачылі ў Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці. Напярэдадні Лукашэнка загадаў пашукаць іх у Беларусі на фоне цікавасці да іх з боку ЗША і спробаў падпісаць пагадненне аб іх здабычы з Украінай.

Рэдказямельныя металы — гэта група з 17 элементаў, уключаючы скандый, ітрый і лантаноіды (напрыклад, цэрый, неадым). Яны каштоўныя дзякуючы ўнікальным уласцівасцям, якія робяць іх незаменнымі ў вытворчасці смартфонаў, электрамабіляў, магнітных прылад, для ядзернай энергетыкі і ваеннай прамысловасці. Нягледзячы на назву, яны не заўсёды рэдкія, але складана здабываюцца і перапрацоўваюцца, што робіць іх стратэгічна важнымі.

Акрамя двух раёнаў Гродзенскай вобласці рэдказямельныя металы і элементы таксама пашукаюць у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. У гэтых месцах залягаюць пароды крышталічнага фундамента, піша БелТА са спасылкай на вынікі нарады ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Зараз спецыялісты вывучаюць фондавы геалагічны матэрыял для наступнага вызначэння складу і аб’ёму неабходных работ, сказаў кіраўнік Мінпрыроды Сяргей Масляк.

Мерапрыемствы па пошуку рэдказямельных металаў уключаць у праект дзяржаўнай праграмы «Нетры» на 2026−2030 гады ад Мінпрыроды. Дакумент і напрамкі работ па геалагічным вывучэнні нетраў плануюць разгледзець ужо па выніках першага квартала 2025 года.

Чаму раптам успомнілі пра рэдказямельныя металы

Аляксандр Лукашэнка загадаў пашукаць рэдказямельныя металы ў Беларусі 4 сакавіка. «Кажуць, што ў нас у адвалах ёсць рэдказямельныя мінералы. Трэба разведаць і астатняе: і хімію, і нафту, і газ, і іншае, — сказаў ён. — Рэдказямельныя металы выгаворвае толькі Трамп у Злучаных Штатах Амерыкі. Вы над гэтым пакуль не задумваліся. Іх шмат не бывае ў зямлі. Можа, у нас не менш, чым у іншых?». «Гэта будучыня. Трэба капаць, трэба глядзець, што ёсць у нас у зямлі».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хацеў атрымаць доступ да распрацовак і здабычы рэдказямельных металаў на тэрыторыі Украіны. У выніку сварак паміж Трампам і Уладзімірам Зяленскім 28 лютага ў Вашынгтоне пагадненне не падпісалі, а ЗША прыпынілі ваенную дапамогу Украіне. Пакуль большую частку сусветнага рынку рэдказямельных матэрыялаў кантралюе Кітай.

А яны ў нас праўда ёсць?

Дыябазавае рэдкаметалічнае радовішча на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці знайшлі яшчэ ў 1965 годзе. Запасы для камбінаванага спосабу здабычы прызналі недастатковымі. Інвестыцыі ў здабычу тады ацанілі ў $ 162,6−213,6 млн, прыбытковасць — у 13,8−39,4%, акупляльнасць — 4−9 гадоў. Там жа былі выяўленыя сляды ітрыю і тэрбію, а ў так званым Гомельска-Добрушскім магматычным вузле — сляды тулію, расказаў навуковец, хімік Сяргей Бесараб для «Радыё Свабода».

Капаць не трэба

Утрыманне рэдказямельных металаў у адкідах Гомельскага хімкамбіната перавышае тое, што можна з вялікімі затратамі спрабаваць здабыць з нетраў Гомельскай вобласці, падкрэсліў Сяргей Бессараб. Па ўтрыманні рэдказямельных элементаў гэтыя адкіды параўнальныя з апатытафілінавымі рудамі Ваўчанскага радовішча ва Украіне.

Таксама крыніцай рэдказямельных металаў з’яўляецца адпрацаванае ядзернае паліва. Але па афіцыйнай дамове Беларусь павінна перадаваць усё адпрацаванае паліва са сваёй АЭС Расіі для выдзялення важных хімічных элементаў, а затым атрымліваць пустыя радыеактыўныя адходы назад.

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025