Навіны

400-летні палац — «Баторыеўку» — насупраць Фарнага касцёла выставяць на продаж

Трохпавярховы гістарычны будынак у самым цэнтры Гродна на Карла Маркса, 1 («Баторыеўку») выставяць на аўкцыён.

Будынак спецыялізаваны, прызначаны для адукацыі і (або) выхавання. Яго агульная плошча — каля 1 700 кв. м. Зараз будынак належыць «Гродзенскаму цэнтру нерухомасці».

Дату аўкцыёна і пачатковы кошт будынка пакуль не паведамляюць, піша «Вечерний Гродно».

Дом, дзе не праводзілі ўскрыццё Баторыя

Трохпавярховы цагляны атынкаваны палац на плошчы Рынак (сучаснай Савецкай плошчы) быў пабудаваны прыкладна ў сярэдзіне XVII стагоддзя, сказана ў даведніку «Біяграфія гарадзенскіх вуліц». Будынак неаднаразова перабудоўваўся і першапачаткова быў Г-падобным у плане. Галоўны фасад выходзіў на плошчу, на дваравым фасадзе былі адкрытыя галерэі і вялікі скразны арачны праезд па цэнтры. Хутчэй за ўсё, самым нязменным пры перабудовах дэкаратыўным элементам будынка была аддзелка вокнаў: дзве паўкалоны, якія падтрымліваюць шырокую панэль перакрыцця, характэрныя для рэнесансу.

Лічыцца, што ў гэтым будынку праводзілі першае ва Усходняй Еўропе анатамічнае ўскрыццё цела караля Стэфана Баторыя, але гэта няпраўда. Гэтая легенда дала дому імя — «Баторыеўка» (на ахоўнай дошцы — «Дом караля Стэфана Баторыя»). Хутчэй за ўсё, будынак больш позні, будаваўся ў некалькі этапаў, але найбольш старая частка будынка страчана.

Што было на месцы «Баторыеўкі»?

У 1679−1680 гг. на месцы «Баторыеўкі» стаяў каменны палац магната Патоцкага, пасля сядзіба належала віленскаму ваяводзе Казіміру Яну Сапегу. Да пачатку XVIII ст. была канфіскавана на карысць караля Аўгуста II. У 1717−1718 гг. палац перабудавалі пад каралеўскую рэзідэнцыю. Два драўляныя двухпавярховыя пераходы злучалі яго з іншым палацам Сапегаў, дзе праходзілі пасяджэнні Пасольскай Ізбы і Сената. Яшчэ адзін драўляны пераход вёў ад плошчы да езуіцкага касцёла.

У 1885 г. будынак моцна пацярпеў падчас пажару, частка абвалілася. У выніку рэканструкцыі ён страціў ранейшы высокі барочны дах, знік арачны праезд для экіпажаў.

Пазней тут шмат гадоў знаходзілася гасцініца «Цэнтральная», потым прыватная гімназія Баркоўскай, дзе вучылася Зоська Верас. Пасля яе там быў гатэль «Брысталь», штаб 26-й пяхотнай дывізіі, ювелірная і пераплётная майстэрня, кандытарская, крамы, купецкі банк.

Паўднёвая частка палаца пацярпела ў 1941 г. і была разабрана. Пасля вайны тут працавалі чыгуначная школа, дзіцячы сад. У падвалах будынка шмат гадоў знаходзілася анатамічная экспазіцыя гродзенскага медуніверсітэта.

Чытайце таксама: У Гродне прадаюць бізнес-цэнтр у 130-гадовым гістарычным будынку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025