Навіны

Кветкі да 8 Сакавіка — у хоспіс. Валанцёры прапануюць разам сабраць падарункі для пацыентак

Некамерцыйная арганізацыя «Цэнтр дапамогі жыцця» аб’явіла збор падарункаў да 8 сакавіка для жанчын, якія знаходзяцца ў хоспісах.

Кветкі, крэмы і маскі: якія падарункі збіраюць для жанчын

Валанцёры адзначаюць, што «маленькі аксэсуар і кветкі на століку — не менш важна, чым лекі». Таму ў якасці падарункаў прымаюцца крэмы для рук і твару, а таксама касметычныя маскі любых марак. «Мы сфарміруем з сабранага падарункі і павіншуем жанчын у хоспісах», — напісалі ў Facebook арганізацыі.

Таксама валанцёры хочуць паставіць у кожную палату букеты з цюльпанаў і мімозы.

Куды везці падарункі ў Гродна

У Гродне падарункі можна прывезці ў офіс «Цэнтра дапамогі жыцця». Ён знаходзіцца па адрасе Лелевеля, 12, кабінет 39. Падарункі будуць прымаць да 6 сакавіка, з 9.00 раніцы да 16.00 дня.

Прывозіць кветкі можна 7 сакавіка з 9:00 раніцы да 12:00 дня.

Пасля валанцёры адправяцца ў хоспісы, каб павіншаваць жанчын.

Тыя, хто не могуць прыехаць у офіс фізічна, могуць заказаць падарункі праз інтэрнэт-крамы на адрас арганізацыі.

Як арганізацыя дапамагае сваім падапечным

«Цэнтр Дапамогі Жыцця» — некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, якая з’явілася ў 2017 годзе. Валанцёры дапамагаюць у двух стацыянарах хоспісах у Гродне, у мінскім хоспісе, а таксама пацыентам паліятыўных ложкаў у Скідзелі.

Акрамя гэтага арганізацыя рэалізуе праграму «Мабільнага хоспіса», аказваючы сацыяльную, псіхалагічную і юрыдычную дапамогу дома.

Чытайце таксама: У гродзенскія хоспісы шукаюць валанцёраў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025