Навіны

У Гродне прадаюць бізнес-цэнтр у 130-гадовым гістарычным будынку

На продаж выставілі трохпавярховы будынак, які знаходзіцца на Гараднічанскай, 23. Пакупнік можа пераабсталяваць пабудову пад офісны цэнтр ці гандлёвае памяшканне. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце «Магазін нерухомасці».

Цагляны будынак 1890 года пабудовы знаходзіцца ў гістарычнай частцы Гродна. Яго агульная плошча складае амаль 930 м. кв., вышыня столяў - 3,5 метра.

Унутры зроблены рамонт. Будынак ацяпляецца, да яго падключана электрычнасць і водазабеспячэнне. Ёсць вентыляцыя, пажарная сігналізацыя і інтэрнэт.

Пабудову можна пераабсталяваць пад офісны цэнтр ці гандлёвае памяшканне.

Кошт будынка — амаль 6 млн руб. ($ 1,8 млн.).

Дом на Гараднічанскай — прыклад удалай рэстаўрацыі

Пабудову ў стылі эклектыкі ўзвялі ў 1890 годзе. Па некаторых дадзеных, дом складаецца з двух злучаных пабудоў. У 1930-х гадах ён належаў сям'і Аўгусевіч, якая здавала там кватэры. У 1944 г. у будынку размяшчаўся хоспіс пры Фарным касцёле, у 50-я — дом інвалідаў, а пасля паліклініка Гродзенскага раёна.

Браты Скок купілі будынак у 2010 годзе, але прыступілі да рэканструкцыі толькі ў 2018 годзе. Уласнікі ставілі для сябе задачу цалкам захаваць старажытную пабудову і паказаць яе аўтэнтычнасць.

У асабняку пасля рэстаўрацыі захавалася арыгінальная лесвіца, старая плітка і карнізы. Адноўлены былі арыгінальныя балконы. Не змяніўся і фасад будынка з ляпнінай. Навуковым кіраўніком рэстаўрацыі аб’екта быў Раман Забела. Дызайнам інтэр'еру займалася Ірына Варкулевіч.

Чытайце таксама: У будынку на Гараднічанскай, 23 праходзілі мастацкія выставы — вось як гэта выглядала

Апошнія запісы

У Гродне на Савецкіх Пагранічнікаў адкрылася кавярня ў фармаце «каля дома»

На Савецкіх Пагранічнікаў, 104, недалёка ад скрыжавання з Паповіча, адкрылася новая "Кавярня 2707". Пакуль установа…

7 сакавіка 2025

У абноўлены піўзавод хочуць прыцягваць арандатараў, якіх яшчэ не было ў Гродне

Рэканструкцыя Гродзенскага піўзавода працягваецца - зараз спецыялісты выконваюць бетонныя работы. У хуткім часе плануюць заняцца…

7 сакавіка 2025

Беларусаў абурыў кошт цюльпанаў - вінавацяць санкцыі і ўведзеныя абмежаванні на гандаль

У Threads у беларусаў узнікла спрэчка з-за кошту цюльпанаў напярэдадні 8 сакавіка. Адны лічаць, што…

7 сакавіка 2025

Ад 3,5 да 132 рублёў. Колькі каштуюць цюльпаны да 8 сакавіка ў Гродне

Напярэдадні свята купіць цюльпан "з рук" можна за 4 - 5 руб. NewGrodno.by вывучыў, у…

7 сакавіка 2025

Гродзенка паказала, як выглядае платная палата ў радзільні

У TikTok блогерка паказала, як выглядае платная палата гродзенскага радзільнага дома ў аддзяленні для паталогій.…

7 сакавіка 2025

400-летні палац — «Баторыеўку» — насупраць Фарнага касцёла выставяць на продаж

Трохпавярховы гістарычны будынак у самым цэнтры Гродна на Карла Маркса, 1 ("Баторыеўку") выставяць на аўкцыён.…

6 сакавіка 2025