Навіны

У сацсетках аблвыканкама — акцыя: гродзенцы плачуць праз тое, што ў іх забралі Караніка

«Скажы дзякуй губернатару!» — пасты пад такім загалоўкам з’явіліся ў сацсетках Гродзенскага аблвыканкама «Пул 4 Рэгіён». А ў сторыз — пасты і рылз ад няпростых гродзенцаў і жыхароў вобласці, якія дзякуюць Уладзіміру Караніку, шкадуюць, што ён сышоў з пасады «губернатара», і нават плачуць на камеру.

«Дзякуем за ўсё» і «Гэта быў круты час Гродзенскай вобласці» напісала 18-гадовая Мар’я Мацюк, старшыня Рэспубліканскага савета навучэнцаў каледжаў і Гродзенскага абласнога савета навучэнцаў каледжаў. Даслоўна тое самае напісала і яе маці, Алена Мацюк — майстар вытворчага навучання Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага каледжа побытавага абслугоўвання, кіраўнік першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і актыўная ўдзельніца гарадскіх мерапрыемстваў.

«Найлепшы губернатар Гродзенскай вобласці», — напісала эстрадная выканаўца Аліна Чыжык, артыстка года Гродзеншчыны-2022, уладальніца вакальнай школы. У наступным відэа яна нават расплакалася: «Мне будзе вельмі сумна ўсведамляць, што ён больш не губернатар нашай вобласці. Я не ведаю, чаго я плачу, але апошнія пяць гадоў - гэта быў такі ўзлёт у маёй кар’еры, у момант, калі Уладзімір Сцяпанавіч узначальваў нашу вобласць. Дзякуючы яму я стала і Чалавекам года Гродзеншчыны, пабывала і ў Кітаі, і ў Індыі». Далей яна апублікавала яшчэ сем рылз, прысвечаных Караніку.

З новай пасадай Караніка павіншавалі рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта і член Савета Рэспублікі Ігар Жук, намеснік загадчыка аддзела праектнай дзейнасці Гродзенскага АК ГА «БРСМ» Пётр Касіцкі, першая сакратарка Астравецкага раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Максімава, намесніца старшыні камісіі па сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Дар’я Раманіна, студэнт-журналіст і супрацоўнік «Гродна Плюс» Ягор Скепка, дырэктар Валеўскай сярэдняй школы Андрэй Падліпскі. Віншаванні і падзякі апублікавалі акаўнты Савета працоўнай моладзі Лідскага раёна, Гродзенскага музычнага каледжа, Гроднааблкінавідэапраката, баскетбольнага клуба «Прынёманне».

«Такая ўвага вельмі прыемная! Паверце, Уладзімір Сцяпанавіч усё бачыць, усё чытае!», — напісалі ў канале «Пул 4 Регион».

Кіраўнікі з 2020-га

Актыўны Instagram Гродзенскага аблвыканкама ўчора пахваліў Лукашэнку: успомніў, што ён «вёў нейкі блог, які карыстаўся аўтарытэтам».

У панядзелак, 3 сакавіка, стала вядома, што ва Уладзіміра Караніка будзе новая пасада — Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. Ён будзе курыраваць сацыяльную сферу. Кіраўніком Гродзенскай вобласці анкалаг і былы міністр аховы здароўя Каранік прабыў чатыры з паловай гады. Лукашэнка прызначыў яго на пасаду падчас першага праўладннага мітынгу ў Гродне ў жніўні 2020 года, у разгар паслявыбарчых пратэстаў. Праз два месяцы на пасаду памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Лукашэнка паставіў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Ён павінен быў займацца кадравымі пытаннямі і асабіста кантраляваць выкананне даручэнняў Лукашэнкі. Цяпер, пасля пераходу Караніка, менавіта Караеў стаў выканаўцам абавязкаў старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама: Што Каранік абяцаў зрабіць для развіцця рэгіёна, але так і не рэалізаваў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025