Навіны

У Беларусі можа з’явіцца яшчэ адзін «палітычны» артыкул. А якая статыстыка па тым, што ўжо ёсць?

У Беларусі могуць увесці адказнасць за булінг у інтэрнэце, папярэдзіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Пад булінгам у МУС разумеюць і запалохванне падчас выбараў.

Аб планах па змяненні заканадаўства Кубракоў распавёў на прэс-канферэнцыі 3 сакавіка, піша Sputnik. У апошнія гады ў Беларусі зафіксавана шмат выпадкаў запалохвання ў сеціве, асабліва ў перыяд выбараў, адзначыў ён. МУС не выключае магчымасці ўзмацнення мераў у гэтым кірунку.

У перыяды электаральных кампаній абразы паступалі ў адрас выбарчых камісій і службовых асоб. «Ніводная такая абраза не прайшла міма нашага падраздзялення па інтэрнэт-выведцы. Мы ўсё фіксавалі, усе матэрыялы накіроўваліся для дачы прававой ацэнкі ў Следчы камітэт. Таму на сённяшні дзень механізмаў дастаткова, каб даць прынцыповую ацэнку дзеянням пад назвай булінг». Тым не менш прапанову аб з’яўленні адказнасці за булінг у МУС «разгледзяць у абавязковым парадку».

Зараз такога роду фізічнае ці псіхалагічнае ўздзеянне ў Беларусі кваліфікуюць паводле іншых артыкулаў Крымінальнага і Адміністратыўнага кодэксаў: артыкула 154 КК (катаванні), артыкула 186 КК (пагроза забойства) і гэтак далей.

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі - свежая статыстыка

Афіцыйную статыстыку па палітычна матываваных справах за 2024 год у Вярхоўным судзе схавалі. Звесткі па палітычных справах накшталт распальвання варожасці, масавых беспарадкаў, заклікаў да дзеянняў супраць нацбяспекі, здрады дзяржаве ёсць толькі ў статыстыцы па судах над непаўналетнімі. У мінулым годзе такія прысуды атрымалі 593 падлетка, адзначала «Еўрарадыё».

Згодна з дадзенымі сайта dissidentby, у Беларусі на дадзены момант 1 344 чалавекі прызнаны палітвязнямі. З 2020 года праваабаронцы зафіксавалі 7 502 факты палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Выйшлі на волю 1 849 чалавек, цалкам або часткова адбыўшы пакаранне. Згодна з апошняй статыстыкай, беларусаў пераследавалі з палітычных матываў паводле наступных крымінальных артыкулаў:

  • 342 ч. 1 (Арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаць грамадскі парадак) — 3 285 крымінальных спраў;
  • 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) — 1 314 спраў;
  • 368 ч. 1 (Абраза Лукашэнкі) — 1 031 справа;
  • 130 ч. 1 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) — 594 справы;
  • 364 (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў) — 279 спраў;
  • 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) — 233 справы;
  • 361−4 ч. 1 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — 190 спраў;
  • 293 ч. 2 (Масавыя беспарадкі) — 189 спраў;
  • 367 ч. 2 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) — 183 справы;
  • 361 ч. 3 (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) — 173 справы.

Зафіксавана 25 фактаў смерцяў жыхароў Беларусі, наўпрост або ўскосна звязаных з палітычным пераследам і зняволеннем.

Асуджаныя па крымінальных і адміністрацыйных «палітычных» артыкулах сутыкаюцца з абмежаваннямі ў пошуку працы, ажно да забароны на прафесію нават пасля зняцця судзімасці.

Чытайце таксама: Былога памежніка з «Брузгоў» будуць судзіць за «здраду дзяржаве». Каго яшчэ і як судзяць па гэтым артыкуле?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025