Навіны

Пачынаюць нарыхтоўку бярозавага соку. Якая цана ў Гродзенскай вобласці?

У Беларусі пачынаецца нарыхтоўка бярозавага соку. У Слонімскім лясгасе ўжо расказалі, колькі ён будзе каштаваць і дзе прадавацца.

Прадаваць бярозавы сок у Слоніме будуць у тым ліку на рынку «Наш край» (вул. Яршова). Цэны ў гэтым годзе такія:

  • франка-лесасека (у месцах збору, у сваю тару) — 0,25 рубля за літр,
  • франка-склад лясніцтва — 0,32 рубля за літр,
  • пяцілітровая бутэлька соку — 2,9 рубля (у тару прадпрыемства).

Сок можна таксама купіць у наступных месцах:

  • Альбярцінскае лясніцтва (г. Слонім, вул. Калгасная, 12),
  • Парэцкае лясніцтва (г. Слонім, вул. Падлесная, 74),
  • Зэльвенскае вопытнае лясніцтва (г. п. Зэльва, вул. Шасейная, 19).

У «Лясным доміку» Гродзенскага лясгаса на рынку Паўднёвым пакуль яшчэ толькі чакаюць дастаўку соку, але цана стаіць — 0,25 рубля за літр.

Лясны кодэкс дазваляе нарыхтоўваць бярозавы сок для ўласных патрэб, але толькі з дазволам бліжэйшага лясніцтва. Спецыялісты падказваюць, дзе дапускаецца падсочка бяроз. За самавольную нарыхтоўку прадугледжаны штраф да 840 руб. (20 базавых) для фізічнай асобы і яшчэ большыя — для ІП або юрыдычнай асобы.

Чытайце таксама: Вось-вось пойдзе бярозавы сок. Як збіраць, і што будзе, калі парушыць правілы?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025