Адразу некалькі маршрутаў з Гродна трапілі ў спіс самых папулярных напрамкаў пасажырскіх перавозак за мінулую зіму.
Сярод лідараў аказаўся рэйс Мінск — Гродна. Гэта адзін з першых рэйсаў унутры краіны, на якім у эксперыментальным фармаце замест маршрутак пусцілі кітайскія аўтобусы Zhong Tong.
Сярод міжнародных рэйсаў аднымі з самых папулярных сталі напрамкі з Гродна ў Вільню, Варшаву і Беласток, паведамілі ў Telegram-канале агрэгатара паездак «Атлас».
Таксама быў названы самы незвычайны маршрут сезона — Навагрудак — Астравец — Мінск. Ён праходзіць праз восем раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Чытайце таксама: Дабрацца з Гродна ў Мінск на аўтобусе можна са скідкай: «Атлас» тэсціруе новую сістэму