Навіны

Пад Гроднам прадаюць турыстычную сядзібу на беразе Нёмана

Гасцініца знаходзіцца ў вёсцы Кашэўнікі. У сядзібе ёсць шэсць нумароў, зала, бар і кабінеты — памяшканні гатовы для засялення гасцей. Аб’яву аб продажы гасцініцы размясцілі на пляцоўцы «Куфар».

Плошча гасцініцы разам з летняй верандай — амаль 747 кв.м. У аснове будынка — маналітны падмурак. Вонкавыя сцены складаюцца з бетонных блокаў, дах уцеплены.

У сядзібу праведзены ўсе камунікацыі - ёсць цэнтральнае водазабеспячэнне ад воданапорнай вежы і каналізацыя. Ацяпляецца будынак газавым катлом.

Плошча ўчастка, на якім знаходзіцца гатэль, складае 0,3588 га. За 400 метраў ад яго працякае Нёман.

Унутры гасцініцы ёсць шэсць нумароў, абсталяваных санвузламі, агульная зала, бар і кабінеты. На летняй тэрасе ўстаноўлена вулічная печ.

Прадавец адзначае, што аб’ект можна выкарыстоўваць як гасцявы дом, гатэль або аграсядзібу.

За гатовы бізнэс просяць 1 270 800 руб ($ 385 тыс.).

Чытайце таксама: Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнэс — глэмпінг у выглядзе трохкутнікавага доміку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025