Ірына і Сяргей, якія пабудавалі "Дом на вадзе". Фота: Instagram аграсядзібы
Гродзенцы Ірына і Сяргей дзесяць гадоў будавалі аграсядзібу «Дом на вадзе» ў Путрышках. Пабудову ўзвялі ля вады. Калі першыя госці сталі прыязджаць у сядзібу, а бізнес пачаў прыносіць даход — дом згарэў. Гэта стала моцным ударам для Сяргея і Ірыны. Аб тым, ці атрымалася аднавіць бізнэс, яны распавялі «Гродзенскай праўдзе».
Сяргей і Ірына прызнаюцца, што ідэя з будаўніцтвам аграсядзібы ўзнікла выпадкова — запускаць сямейны бізнес гродзенцы не планавалі.
Сям’я набыла ўчастак побач з балоцістай мясцовасцю і вадаёмамі. Так гродзенцам прыйшла думка пабудаваць тут гасцявы дом.
— Заклалі падмурак, але канкрэтнага ўяўлення аб тым, як павінна выглядаць сядзіба, не было. Мы проста загарэліся ідэяй стварыць ідэальнае месца для адпачынку, — успамінае Ірына.
На будаўніцтва сядзібы гродзенцам спатрэбілася 10 гадоў. Сяргей самастойна ўзвёў двухпавярховы дом і лазню. Гродзенец сам вырабляў лавачкі, альтанкі і дзіцячы куток — усё гэта зроблена з дрэва.
— У той час жаданне тварыць у Сяргея было такім моцным, што ён нават забываў паабедаць. Пойдзе на будоўлю раніцай і вернецца дадому бліжэй да ночы. Ён хацеў хутчэй рэалізаваць задуманае ў жыццё, — расказвае гродзенка.
Калі аграсядзіба пачала працу, гродзенцы перажывалі — ці спадабаецца гасцям. Водгукі наведвальнікаў былі станоўчымі.
— Страх і хваляванне рассеяліся ў паветры, як толькі першыя госці зайшлі на ўчастак. Яны застылі ля сажалкі з рыбкамі і фантанам, любаваліся і дзівіліся, як тут прыгожа і самабытна, — успамінае Ірына.
Аднак у 2022 годзе дом згарэў. Гродзенцы прызнаюцца, што ў той момант былі гатовы апусціць рукі. Але калі з’яўлялася жаданне ўсё кінуць, сям’я працягвала аднаўляць сядзібу. Муж і жонка адзначаюць, што вялікую падтрымку ім аказалі былыя пастаяльцы.
— Гэты выпадак даў нам магчымасць перагледзець свае адносіны да людзей. Цяпер нам важная не колькасць адпачывальнікаў, а тое, хто менавіта да нас прыязджае. Важна, каб людзі былі прыстойнымі і добразычлівымі, — адзначае Ірына.
Цяпер засяліцца ў «Дом на вадзе» могуць стаць толькі людзі, старэйшыя за 25 гадоў. Жадаючыя зняць аграсядзібу на суткі прыязджаюць падпісваць дамову загадзя.
— Мы ганарымся тым, што да нас прыязджаюць сапраўды годныя госці, якія ведаюць кошт чужой працы і ўмеюць культурна адпачываць. У асноўным аграсядзібу наведваюць людзі, старэйшыя за 30 гадоў, якія могуць дазволіць сабе такі адпачынак на прыродзе. Прыемна, што яны з павагай ставяцца да інфраструктуры, створанай на ўчастку, — кажа Ірына.
На ўчастку акрамя хаты і лазні ўсталявалі кедравую фітабочку (тып лазні - Hrodna.life). А каб разнастаіць сажалку, там з’явіліся гарлачыкі і чырвоныя карпы.
— Адна жанчына з дзецьмі каля сямі разоў была ў нас. Надта моцна ёй падабаецца наша сажалка. Сядуць летнім вечарам з сынамі на пірсе і рыбкамі любуюцца, адпачываюць душой і целам, — распавядае Ірына.
Чытайце таксама: «Можна бункер на выпадак апакаліпсісу ўладкаваць». Якім будзе новы «касмічны» гатэль у Пышках
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…