Ігар Банцэр у Варшаве. Фота: Аляксандр Валодзін
Паведамленні аб арышце Ігара Банцэра ў яго профілі ў Facebook з’явіліся 21 лютага. Сябры паведамляюць, што яго затрымалі ў Варшаве яшчэ 5 лютага. Цяпер для актывіста збіраюць дапамогу.
Банцэр знаходзіцца ў следчым ізалятары Варшавы (Areszt Śledczy w Warszawie-Służewcu — польск.). Санкцыя пракурора аб заключэнні пад варту дзейнічае тры месяцы.
Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, называе прычынай арышту тое, што музыканту «сарвала дах». Справа ў інцыдэнце на сквоце, дзе жыў Банцэр, распавяла крыніца Hrodna.life, не называючы дэталяў. Польскі паплечнік-антыфашыст у Facebook распавёў, што ведае, за што Банцэра могуць судзіць, але казаць пра гэта «не даводзіцца».
Лісты, якія яму пішуць, даходзяць са спазненнем у два тыдні, пакуль іх чытае цэнзар. Ігар не можа здзяйсняць званкі нікому, акрамя адваката. Па польскіх законах тэлефанаваць могуць асуджаныя, але не людзі пад вартай. Ён можа карыстацца паловай сродкаў, якія ў яго ёсць на рахунку, — рэшту аддадуць пасля выхаду на волю. Яму ўдаецца прытрымлівацца вегетарыянства ў зняволенні. У Ігара ёсць сяброўка, з якой ён жыў і якая клапоціцца пра яго цяпер, распавядаюць яго сябры.
У Facebook Ігара падтрымліваюць польскія паплечнікі. Таксама яму збірае дапамогу арганізацыя «Да Волі». Актывісты прапануюць зрабіць ім данат, адзначыўшы, што ён для Банцэра. Яны збіраюцца сабраць харчовую перадачу і перавесці частку грошай на рахунак СІЗА. Таксама можна адправіць грошы непасрэдна ў СІЗА.
NBP 0/0 Warszawa
501 010 10 100 401 10 139 120 0000
Odbiorca:
Areszt Śledczy, ul. Kłobucka 5, 02−699 Warszawa.
Dyrektor jednostki penitencjarnej (nie zapomnij podać kodu pocztowego).
Nadawca:
(Imię i nazwisko twoje).
(Adres twój).
Tytuł przelewu:
Dla Ihara Bancera, syna Romana.
Ігар Банцэр — музыка гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаўся культурнай і грамадскай дзейнасцю. Адбываў паўтара года «хіміі» за нібыта хуліганства, якім палічылі танец у стрынгах. Прытрымліваецца антыфашысцкіх поглядаў. Стрэйтэджар — не ўжывае псіхаактыўных рэчываў.
Пераехаў з-за пераследу ў Варшаву. У Еўропе яго таксама хацелі судзіць па адміністрацыйным артыкуле. Некалькі разоў змяшчалі ў псіхалагічныя лячэбніцы Польшчы і Германіі.
Кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама стане Юрый Караеў - пакуль ён будзе часова выконваючым абавязкі, паведамляе Telegram-канал…
Адразу некалькі маршрутаў з Гродна трапілі ў спіс самых папулярных напрамкаў пасажырскіх перавозак за мінулую…
У Уладзіміра Караніка будзе новая пасада - Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Ён будзе…
Старую назву дэмантавалі з фасада некалькі дзён таму. Замест "Беларусі" ў гасцініцы цяпер новае імя…
Гродзенка Аліна Алдошына атрымала 15 гадоў зняволення ў непальскай турме за перавозку какаіну. Яе бацьку,…
Новая ўстанова адкрыецца ў будынку былой адміністрацыі на Савецкай, 14. Кафэ MoonTea спецыялізуецца на бабл-гарбаце.…