Фрагмент выпуску аб Багуміле Юзэфовіч на канале "Hrodna 11:27". Скрыншот Hrodna.life
Новае відэа з цыклу «Гарадзенкі» аўтары канала «Hrodna 11:27» прысвяцілі гродзенскай скрыпачцы Багуміле Юзэфовіч. За выдатныя музычныя здольнасці Багуміла атрымала мянушку Паганіні ў спадніцы — упершыню яна выступіла на сцэне ў сямігадовым узросце.
Першым, хто звярнуў увагу на здольнасці Багумілы, быў яе старэйшы брат. Будучы дзіцем, Багуміла вырашыла, што будзе граць на скрыпцы — для XIX стагоддзя гэта было нетыпова. Лічылася, што скрыпка — выключна мужчынскі інструмент, а жанчыны павінны іграць на фартэпіяна.
Першы трыўмф Багумілы здарыўся, калі ёй было сем гадоў. Яна выступіла ў Вільні разам са скрыпачом Ігнаціям Рэутам. Праз пяць гадоў скрыпачка пакарыла Санкт-Пецярбург, а затым былі Варшава, Мінск і, вядома, родны Гродна.
Пра тое, як талент Багумілы пакарыў Еўропу і чаму ніхто не ведае, як абарвалася жыццё скрыпачкі - у новым выпуску «Hrodna 11:27».
Чытайце таксама: «Убачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…