Фота ілюстрацыйнае: Pexels
Жаночы клуб у Гродне вырашыла адкрыць нутрыцыёлаг Наталля Клімовіч. Яна шукала падобны ў горадзе, не знайшла, і вырашыла арганізаваць свой.
«У сучасным свеце жаночае кола — гэта прастора, дзе жанчыны могуць збірацца, мець зносіны і абменьвацца вопытам, падтрымліваць адна адну і развівацца як асобы», — лічыць Наталля.
Падчас сустрэч яна плануе дзяліцца сваімі ведамі пра тое, «як захаваць здароўе і не выглядаць стомленай». У клубе жанчына прапануе «адпачываць ад сямейных клопатаў», дзяліцца праблемамі і шукаць рашэнні, падтрымліваць адна адну ў складаных сітуацыях, абменьвацца вопытам у сферах кулінарыі, псіхалогіі, агародніцтва і іншых, разам выязджаць на прыроду і «напаўняцца жаночай энергіяй».
Зацікаўленым яна прапануе пісаць ёй у дырэкт. Арганізацыйныя моманты абяцае апублікаваць пазней.
Чытайце таксама: «Чаго вам, феміністкі, не хапае?!» Што такое фемінісцкая урбаністыка і чаго не хапае жанчынам
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…