Жаночы клуб у Гродне вырашыла адкрыць нутрыцыёлаг Наталля Клімовіч. Яна шукала падобны ў горадзе, не знайшла, і вырашыла арганізаваць свой.

“У сучасным свеце жаночае кола – гэта прастора, дзе жанчыны могуць збірацца, мець зносіны і абменьвацца вопытам, падтрымліваць адна адну і развівацца як асобы”, – лічыць Наталля.

Падчас сустрэч яна плануе дзяліцца сваімі ведамі пра тое, “як захаваць здароўе і не выглядаць стомленай”. У клубе жанчына прапануе “адпачываць ад сямейных клопатаў”, дзяліцца праблемамі і шукаць рашэнні, падтрымліваць адна адну ў складаных сітуацыях, абменьвацца вопытам у сферах кулінарыі, псіхалогіі, агародніцтва і іншых, разам выязджаць на прыроду і “напаўняцца жаночай энергіяй”.

Зацікаўленым яна прапануе пісаць ёй у дырэкт. Арганізацыйныя моманты абяцае апублікаваць пазней.

Чытайце таксама: «Чаго вам, феміністкі, не хапае?!» Што такое фемінісцкая урбаністыка і чаго не хапае жанчынам