Выставу прывезлі з расійскага Бранска. Яе прысвяцілі сваячкам вайскоўцам, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі Расіі ва Украіне.
У Расіі выставу вазілі па розных гарадах, праект набыў «федэральныя маштабы». У Гродна яе прывёз і размясціў у сябе «Рускі дом» — арганізацыя, якая прасоўвае каштоўнасці сучаснай Расіі.
На фота — жонкі, сёстры і маці салдат з Расіі, якія ваююць ва Украіне. Усе жанчыны сфатаграфаваны ў накінутых на іх кіцелях, або трымаюць іх у руках. Побач з партрэтамі надрукаваныя фразы жанчын, намаляваных на іх, з лістоў да іх мужоў і сыноў, сказана на загалоўным стэндзе. Выстава складаецца з 38 партрэтаў. Кожнае фота падпісана як «[Імя], жонка Героя», «[Імя], маці Героя», «[Імя], сястра Героя». «Хочацца верыць, што мы сустрэнемся там», «Я гучна буду несці памяць пра цябе», «З тваім сыходам на абарону Айчыны мой свет змяніўся», «Перамога будзе za намі» — такія фразы сустракаюцца ў нібыта цытатах пад фота. Амаль у кожнай называюць «героем», і ўсюды гэтае слова напісана толькі з вялікай літары.


Выстава працягнецца да 7 сакавіка.
Чытайце таксама: Рускі дом арганізуе баль у Новым замку. Першы танец — паланез з «Пана Тадэвуша»