Пад'езд на Соламавай, 136. Крыніца: shoprealty.by
У Гродне на Соламавай, 36 прадаецца трохпакаёвая кватэра ў размаляваным малюнкамі пад’ездзе. У кватэры зроблена «зручная перапланіроўка», праўда, неўзаконеная.
Кватэра размешчана на Фолюшы, на пятым паверсе 9-павярховага жылога дома 2005 года пабудовы. Яна прадаецца з убудаванай мэбляй і еўрарамонтам, гатовая да пражывання. Інтэр'ер ненавязлівы, у пастэльных танах. Агульная плошча кватэры — 74,9 кв.м., з іх жылая плошча — 45,3 кв.м. Кухня займае 11,9 кв.м. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі, санвузел раздзельны. Недалёка ад дома знаходзяцца прыпынкі грамадскага транспарту, школа, крамы «Алмі» і «Капейка», аптэкі. Блізка дабірацца да Юбілейнага возера.
Кошт кватэры — $ 61 900.
Чытайце таксама:
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…