У Гродне на Соламавай, 36 прадаецца трохпакаёвая кватэра ў размаляваным малюнкамі пад’ездзе. У кватэры зроблена «зручная перапланіроўка», праўда, неўзаконеная.

Кватэра размешчана на Фолюшы, на пятым паверсе 9-павярховага жылога дома 2005 года пабудовы. Яна прадаецца з убудаванай мэбляй і еўрарамонтам, гатовая да пражывання. Інтэр'ер ненавязлівы, у пастэльных танах. Агульная плошча кватэры — 74,9 кв.м., з іх жылая плошча — 45,3 кв.м. Кухня займае 11,9 кв.м. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі, санвузел раздзельны. Недалёка ад дома знаходзяцца прыпынкі грамадскага транспарту, школа, крамы «Алмі» і «Капейка», аптэкі. Блізка дабірацца да Юбілейнага возера.

Кошт кватэры — $ 61 900.

Чытайце таксама: