Фота ілюстрацыйнае: Pexels
Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд мужчыну, які падмануў 72 чалавекі на суму больш за 205 тысяч рублёў. Ён дзейнічаў ад імя ІП сваёй жонкі «Д», а яна пра гэта нічога не ведала.
З ліпеня 2023 года па травень 2024 года мужчына заключаў дамовы на пастаўку і ўстаноўку вокнаў, дзвярэй, платоў і іншых тавараў і паслуг у Ваўкавыскім раёне і іншых месцах. Ён выкарыстоўваў ІП жонкі, якая нічога пра гэта не ведала, расказалі ў прэс-службе суда. Мужчына браў з кліентаў авансы наяўнымі і дапамагаў афармляць крэдыты для аплаты заказаў, але не збіраўся выконваць абавязацельствы. Крэдыты ён афармляў на падставе пагадненняў ІП жонкі з банкамі, а грошы паступалі на рахункі, да якіх у яго быў доступ.
Усё, што атрымліваў, мужчына пераводзіў у гатоўку і прайграваў у гульнявых установах.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Яму прызначылі сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь. Таксама ён абавязаны кампенсаваць пацярпелым матэрыяльную шкоду ў памеры 200 629,23 рубля, кампенсацыю маральнай шкоды на суму 30 650 рублёў і аплаціць дзяржаўную пошліну і выдаткі на адваката.
Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
Чытайце таксама: Махляры спрабавалі развесці намесніка старшыні Лідскага райвыканкама ад імя яго начальніка. Як працуе такая схема?
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…