Гульня MTG. Фота: Таццяна Сідлярэвіч
Жыхара Ліды ў судзе хочуць абмежаваць у наведванні ігральных устаноў і ўдзелу ў азартных гульнях. Такое пасяджэнне прайшло 25 лютага.
У суд заявіла Зінаіда Лункевіч. Яна хацела абмежаваць наведванне ігральных дамоў Віктару Лункевічу. Мяркуючы па прозвішчы, Зінаіда — гэта яго жонка ці маці.
Рашэнне суда пакуль невядомае.
Што можа вырашыць суд у дадзеным выпадку? Абмежаваць азартныя гульні могуць на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў. Рашэнне прымаюць, калі чалавек з-за ўдзелу ў азартных гульнях ставіць сябе або сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Падаць заяву ў суд могуць блізкія сваякамі, суседзі па кватэры, пракурор, органы апекі і папячыцельства.
Такі спосаб зацверджаны ўказам «Аб зацвярджэнні Палажэння аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу» як спосаб абарона ад гульняманіі.
Чытайце таксама: Чым заняць дзяцей на пікніку? 10 гульняў для адпачынку на прыродзе або на лецішчы
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…