Навіны

У Гродне рамантуюць адны з найстарэйшых могілак горада. Што будзе зроблена?

Рамонт на вайсковых могілках па вуліцы Белуша вырашылі правесці ў рамках года добраўпарадкавання. Падрыхтоўчыя работы пачалі на мінулым тыдні. Па планах, рамонт працягнецца да красавіка.

Падчас рамонту на вайсковых могілках на Белуша збіраюцца:

  • замяніць лаўкі і сметніцы,
  • укласці каля 1,5 кв. м тратуарнай пліткі,
  • укласці амаль 400 пагонных м дарожных, газонных і гранітных бардзюраў,
  • замяніць мармуровы бардзюр на ўваходзе,
  • адрамантаваць падпорныя сценкі.

Ужо пачалі ўкладваць новую тратуарную плітку і часткова мяняць прыступкі, расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства «Рэмбудаўтадар» Юрый Лапцеў для «Гродна Плюс».

Завяршыць рамонт плануюць у красавіку.

У 2019 годзе на могілках закончылі аднаўленне помнікаў на магілах савецкіх салдат, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Усяго было адноўлена 398 помнікаў. У 2023 адрамантавалі лютэранскую магілу-капліцу генерал-маёра Аляксандра Русау.

Адны з найстарэйшых у горадзе

Вайсковыя могілкі на Белуша былі заснаваныя ў Гродне ў 1888 годзе і першапачаткова складаліся з лютэранскай часткі (паўднёвай) і часткі для салдат іншых хрысціянскіх канфесій. Падчас Першай сусветнай вайны на могілках было пахавана шмат нямецкіх салдат і афіцэраў. У міжваенны перыяд там перапахавалі парэшткі, знойдзеныя каля былога кармеліцкага кляштара (вул. Маставая, сёння Прыёрбанк) і Фары Вітаўта.

Тут таксама хавалі польскіх салдат, якія загінулі ў польска-савецкай вайне, савецкіх салдат, якія загінулі ў 1939 і 1944 гадах, нямецкіх салдат. У пачатку 1990-х гадоў быў усталяваны знак-крыж памяці жыхароў Гродзеншчыны, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій.

Чытайце таксама: Адрамантуюць магілы савецкіх воінаў у вобласці. Паправіць швы каштуе $ 40 000

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскаму піўзаводу выбралі назву. Глядзіце, як ён будзе выглядаць пасля рэканструкцыі

"Бровар Кунца" - такая назва з'явілася ў Instagram-профілі, прысвечаным рэканструкцыі комплексу былога гродзенскага піўзавода і…

11 сакавіка 2025

У Гродне на аўкцыёне прадаюць аўтамабіль палітвязня

Праз пляцоўку "БелЮрЗабеспячэнне" ў Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць асуджанага па "палітычных" артыкулах Дзяніса…

11 сакавіка 2025

Кафэ — у двары, а рамонт — з парадамі гісторыка. Што адкрыюць на Савецкай у былой адміністрацыі?

На першым паверсе ў памяшканнях былой адміністрацыі Ленінскага раёна на Савецкай 10 і 14 з'явяцца…

11 сакавіка 2025

Званок КДБ у Амерыку, доля апраўдальных прысудаў і новы пракурор. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% -…

10 сакавіка 2025

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…

10 сакавіка 2025

Гродзенцы на 8 сакавіка падарылі поні - гэта была яе даўняя мара

Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…

10 сакавіка 2025