Навіны

Барацьба з птушкамі ў Гродне: адно з прадпрыемстваў будзе іх адпужваць

«Гроднаэнерга» купляе прыладу для адпужвання птушак. Яна не дазволіць ім садзіцца на элементы паветраных ліній электраперадачы. Так ізаляцыя не будзе забруджвацца, а птушкі - гінуць.

Змагацца з птушкамі збіраюцца пластыкавымі яршамі. Купяць 6 450 штук. Кожны будзе з прастакутнай асновай даўжынёй у межах 300+20 мм і трыма стрыжнямі вышынёй не больш за 640 мм. Яршы будуць устойлівыя да ўздзеяння ўльтрафіялетавага выпраменьвання і птушынага памёту.

У канструкцыі не павінна быць вострых колючых і рэжучых элементаў, якімі могуць траўміравацца птушкі.

На закупку выдаткуюць 78 200 рублёў са сродкаў прадпрыемства. Устаноўкай яршоў зоймуцца з пачатку красавіка па канец жніўня.

Пра птушак як пра праблему загаварылі ў 2024 годзе. Старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель назваў чаек праблемай для практычна кожнага мікрараёна Гродна. Да жніўня 2025 года па замове ЖКГ у Гродне будуць лічыць, колькі чаек жыве на пэўных жылых дамах, якія віды, ці гняздуюцца яны там, і наколькі і ў які час яны актыўныя. Арнітолаг жа сумняваецца, што птушкі — сапраўды праблема для Гродна.

Чытайце таксама: «Азот» і сметнікі - вось што вабіць чаек у Гродна. Ці шкодзяць гораду птушкі?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025