Выраб Алега і Аксаны. Фота: Instagram-акаўнт @komnata.detstva
Сям’я Алега і Аксаны з Гродна зрабіла ў падарунак унуку мініяцюрную хатку. Цяпер кожны дзень пасля дзяржаўнай працы яны садзяцца ствараць мініяцюры домікаў і пакояў па фатаграфіях — працуюць гродзенцы па начах. Пакуль робяць іх для знаёмых і не паднімаюць кошт работ вышэй за 200 рублёў. У сваім Instagram майстры пішуць, што заказчыкі могуць зайсці да сябе ў пакой, нават калі знаходзяцца ў тысячах кіламетрах ад дома.
Мініяцюры пакояў робіць пара Алега і Аксаны. У сацсетках гродзенцы адзначаюць, што ў іх ёсць сталая праца, але «душа хацела чагосьці творчага».
«Праз столькі гадоў выпадкова мы знайшлі сябе ў стварэнні мініяцюрных пакояў. Кожны дзень (а часам і ноч) пасля працы дома мы садзімся за стварэнне мініяцюрных пакояў, але пакуль толькі для знаёмых. А ўсё пачалося з таго, што мы вырашылі зрабіць асаблівы падарунак унуку — хатку з кучай цікавых дэталяў для гульняў.
Мы не ведаем, ці атрымаецца ў нас стаць вядомымі ў гэтай справе. Але, калі па-сапраўднаму, сам працэс стварэння вашых успамінаў для нас ужо шчасце", — распавядаюць гродзенцы.
Пара прызнаецца, што пакуль сацыяльныя сеткі ім дапамагае весці дачка. Але Алег і Аксана абяцаюць, што «хутка разбяруцца ў Instagram і TikTok».
Працэс работы над пакоем пачынаецца з таго, што замоўца дасылае фота. Важна зняць яго ва ўсіх ракурсах і напісаць, што абавязкова трэба ўлічыць. Потым гродзенцы прыступаюць да працы: Алег майструе каркас, а Аксана адказвае за напаўненне пакоя.
Элементы ў пакоі інтэрактыўныя. Напрыклад, можна рухаць скрыні шафаў, мяняць дэталі інтэр'еру ў залежнасці ад пары года і ўключаць асвятленне. Дэталі прапрацоўваюць нават да карцін і фатаграфій на сценах і солевых лямпаў ля ложкаў. У сярэднім за месяц сям’я паспявае стварыць два вырабы.
«Настальгія ў вашых руках», — дадаюць гродзенцы.
@karazajko Создают мои родители в ручную, вот их инстаграм для заказа: komnata.detstva ✨ #подарок #миниатюра #комната #детство #гродно ♬ оригинальный звук — -Витя Цой🎸🎬
Пакуль кошт вырабаў не перавышае 200 руб., распавядае ў TikTok дачка гродзенцаў. Замовіць мініяцюру можна праз Instagram. З Гродна забраць «пакой» можна самавывазам, а па Беларусі заказы адпраўляюць дастаўкай «Яндэкс» і «Еўрапоштай». Чакаць трэба, як правіла, 3−5 тыдняў.
У каментарах пад відэа карыстальнікі захапляюцца працамі Алега і Аксаны. Некаторыя цікавяцца, ці можна заказаць вырабы ў іншыя краіны.
«Я знайду фотку пакоя бабулі і грошы. І дакладна вярнуся», — піша A.S.Teach.
«Як жа хочацца паменшыцца і зайсці ў гэты пакой», — дзеліцца 52odinok.
«Нават святло такое ж цёплае», — адзначае noname.
«Быццам у дзяцінстве апынулася», — распавядае user1404.
«Той самы пакой у бабулінай кватэры, куды прыходзіў пасля школы», — успамінае дочь шерлиамов.
«Мне ў мініяцюры стала камфортна, быццам старыя савецкія мульцікі», — піша камшот.
Чытайце таксама: Гродзенец робіць незвычайныя сервіровачныя дошкі - упрыгожвае іх сапраўднымі кветкамі
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…