Ілюстрацыйнае фота
Вакцына супраць ВПЧ (вірус папіломы чалавека) з’явіцца ва ўстановах аховы здароўя ў траўні. Дзеці, якія па ўзросце падыходзяць для вакцынацыі, атрымаюць прэпарат за кошт рэспубліканскага бюджэту, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прышчэпліваць ад ВПЧ будуць дзяўчынак ва ўзросце да 11 гадоў. Як раней паведамляў мінздраў, арганізаваная вакцынацыя дзяўчынак 2014 года нараджэння пачнецца ў красавіку-траўні (1-я доза вакцыны) і ў кастрычніку-лістападзе (2-я доза вакцыны).
Прышчэпку ад ВПЧ уключылі ў Нацыянальны каляндар у студзені 2025 года. Да гэтага атрымаць вакцыну можна было толькі на платнай аснове.
Па стане на 2024 год кошт трох доз вакцыны ў мінскай паліклініцы складаў 1150 руб. Адна доза вакцыны ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры каштавала амаль 340 руб. Аднак запісацца на вакцынацыю было праблематычна — прэпарата ва ўстанове не было.
Вакцынацыя супраць ВПЧ дапамагае абараніць жанчын ад раку шыйкі маткі. Эфектыўнасць прышчэпкі перавышае 90%.
У Беларусі рак шыйкі маткі займае другое месца сярод самых распаўсюджаных анкалагічных захворванняў у жанчын. Штогод у краіне дыягнастуецца больш за 900 выпадкаў гэтай хваробы, саступаючы па частаце толькі раку грудзей.
Чытайце таксама: Як беларусы спрабавалі прышчапіцца ад ВПЧ, але не маглі гэта зрабіць з-за адсутнасці вакцыны
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…