Ваенна-патрыятычны клуб. Фота: "Вячэрні Гродна"
У міліцэйскім ваенна-патрыятычным клубе будуць вучыць дзяцей і падлеткаў узростам ад 11 да 17 гадоў. Практычныя заняткі будуць праходзіць у падраздзяленнях міліцыі - дзяцей навучаць страляць.
Ваенна-патрыятычны клуб «Волат» функцыянуе на базе сярэдняй школы № 42. Навучанне ў ім пройдуць 30 дзяцей. Апроч заняткаў па фізічнай і страявой падрыхтоўцы дзеці таксама будуць вучыцца страляць і аказваць першую медыцынскую дапамогу, паведамляе Telegram-канал «Гродно Плюс».
У Гродне працуе 20 міліцэйскіх ваенна-патрыятычных клубаў - у іх займаецца каля 320 дзяцей.
Акрамя ваенна-патрыятычных клубаў у Гродне ёсць і клубы патрыятычнага выхавання дзяцей. У кастрычніку 2021 года Андрэй Семанчык казаў, што яны ўжо створаны ў кожнай школе Гродна. Асноўная задача такіх клубаў - вывучэнне гісторыі культуры краіны. Іх дзейнасць каардынуе гарадскі цэнтр патрыятычнага выхавання, створаны на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Чытайце таксама: На Гродзеншчыне стварылі ўжо больш за 100 ваенна-патрыятычных клубаў. Дзе іх больш за ўсё?
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…