Стары замак у Гродне пасля першай чаргі рэканструкцыі
Другі этап рэканструкцыі Старога замка распачнецца пасля таго, як праектная дакументацыя пройдзе экспертызу. Гэта плануюць зрабіць у 2025 годзе. Рэканструкцыю замка пачнуць не раней за 2026 год. Згодна з папярэднімі планамі, другі этап рэканструкцыі павінен быў пачацца яшчэ ў 2022 годзе.
У Старым замку ўжо завершаны навуковыя, хіміка-біялагічныя і археалагічныя даследаванні. Іх вынікі ляглі ў аснову праектнай дакументацыі, якая ў 2025 годзе павінна быць завершана і прайсці экспертызу, паведаміла выданню Sputnik кіраўнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Праект рэканструкцыі прадугледжвае, што ў экспазіцыю ўключаць знаходкі, датаваныя XV стагоддзем, у тым ліку частку сцяны эпохі Вітаўта.
Пры рэканструкцыі будуць арыентавацца на аднаўленне аблічча палаца XVI стагоддзя. Плануецца, што ў будынку пакінуць і пазнейшыя элементы, каб захаваць яго аўтэнтычнасць.
«Падчас даследаванняў былі знойдзены закладзеныя аконныя і дзвярныя праёмы. Парадны ўваход будзе размешчаны з боку двара. Пытанне аб лесвіцы і іншых дэталях выклікала мноства спрэчак і абмеркаванняў на выязных паседжаннях рады па гісторыка-культурнай спадчыне пры Міністэрстве культуры», — адзначыла Клімовіч.
На праект па рэканструкцыі замка плануюць патраціць 80 млн руб. Першы этап абышоўся ў 28 млн руб., пры гэтым спецыялісты пабудавалі Камяніцу, якой не было ў замку. Каб яе ўзвесці, дэмантавалі каменную маставую часоў Вітаўта.
Таксама рэканструкцыя прадугледжвае прыбудову масіўнага рызаліту (частка будынка, якая выступае — Hrodna.life), праект якога распрацаваў архітэктар Уладзімір Бачкоў. Археалагічныя даследаванні ў замку абверглі яго існаванне.
Чытайце таксама: Што адбываецца з рэканструкцыяй Старога замку ў Гродне
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…