Навіны

У гродзенскія бібліятэкі закупляюць кнігі «Наш президент». У колькі яны абыйдуцца бюджэту?

Дзве кнігі «Наш президент» з футлярам купляюць для Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна. Яны праходзяць як «гуманітарная літаратура». Кніга павінна была апісаць «велізарны шлях» Лукашэнкі.

На дзве кнігі выдаткуюць па 205 рублёў. Столькі ж яна каштуе ў інтэрнэт-краме сістэмы «Белкніга». У бюджэце горада купля праходзіць як «іншыя бягучыя выдаткі».

Закупкай займаецца Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі. Да 16 сакавіка будуць вывучаць кан’юнктуру рынку перад купляй.

Кніга «Наш президент». Фота belkniga.by

Кнігу назвалі «дакументальна-біяграфічным нарысам». Яе напісалі чатыры прапагандысты — у тым ліку прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. «Нашай галоўнай задачай было адлюстраваць той велізарны шлях, які ўжо прайшоў і па якім ідзе наш прэзідэнт», — сказала яна. Працавалі над ёй тры гады. Паведамлялі, што першы тыраж — 5 тысяч — практычна раскуплены.

Сайт Лукашэнка апісвае стаўленне да яе як да іконы. «У краме «Светач», як распавядалі прадаўцы, дзяўчынка-школьніца вельмі прасіла: «Дайце мне кнігу без запісу! У майго таты дзень нараджэння, і я хачу зрабіць яму такі падарунак».

Кнігу збіраюцца перавесці на англійскую мову нібыта з-за велізарнай цікавасці да яе.

Чытайце таксама: Эмігрантка стварыла беларускія палічкі ў варшаўскіх бібліятэках і трапіла ў Vogue

Падзяліцца

Апошнія запісы

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025