Навіны

У Гродзенскай вобласці стала ўдвая менш гідаў-перакладчыкаў. Што адбываецца?

За апошнія тры гады ў Гродзенскай вобласці засталося 11 атэставаных гідаў-перакладчыкаў з 20. Пры гэтым і турыстаў, і экскурсаводаў стала больш.

У Гродне засталося ўсяго сем гідаў-перакладчыкаў, і яшчэ два працуюць у Гродзенскім раёне. Яны і павінны задаволіць попыт на экскурсіі на розных мовах на Аўгустоўскім канале, у Святску і іншых месцах, расказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі «Гродзенскай праўдзе». Прычына скарачэння колькасці гідаў-перакладчыкаў простая — 80% замежных турыстаў цяпер прыязджаюць у Гродна з Расіі.

У той жа час колькасць экскурсаводаў у вобласці з 2021 года вырасла са 122 да 161. Зараз у Гродне працуе 81 экскурсавод, 16 — у Навагрудскім раёне і 14 — у Лідскім. Па колькасці экскурсаводаў Гродзенскую вобласць чатыры гады запар у Беларусі апярэджвае толькі Мінск.

З студзеня па кастрычнік 2024 года Гродзенскую вобласць наведала больш за 800 тысяч турыстаў. Чыноўнікі ўпэўнены, што ў 2025 годзе асноўны турыстычны паток будзе ісці з Расіі, Кітая і Узбекістана.

Праца па іншых правілах

З 1 студзеня 2023 года пачалі дзейнічаць новыя правілы экскурсійнага абслугоўвання. Экскурсаводы і гіды-перакладчыкі павінны праходзіць адпаведную атэстацыю. Па новых правілах гіды абавязаны мець пры сабе пералік тэм экскурсій, якія яны абаранілі, а таксама бэйдж, тэрмін дзеяння якога пяць гадоў. Таксама ў 2024 годзе экскурсаводам і гідам-перакладчыкам у Беларусі вырашылі забараніць займацца экскурсійнай дзейнасцю, калі раней іх судзілі па «палітычным» артыкуле — нават калі з іх знялі судзімасць або спынілі пераслед.

У 2024 годзе 40 чалавек з Гродзенскай вобласці падалі заяўкі на атэстацыю, з іх паспяхова яе прайшлі 22. Атэстацыя ўключае тэарэтычны блок і абарону тэксту турыстычнага маршруту.

З 2025 года экскурсаводы будуць атрымліваць бэйджы новага ўзору з QR-кодам, які змяшчае інфармацыю пра гіда і экскурсію. Супрацоўнікам музеяў атэстацыя не патрэбна, але акрэдытацыя патрабуецца, калі яны хочуць праводзіць экскурсіі за межамі музея.

Чытайце таксама: У Гродне судзілі экскурсавода за «незаконныя» экскурсіі — забралі 220 рублёў

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гродзенскія бібліятэкі закупляюць кнігі «Наш президент». У колькі яны абыйдзецца бюджэту?

Дзве кнігі "Наш президент" з футлярам купляюць для Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна. Яны праходзяць як…

24 лютага 2025

У Гродзенскай вобласці жанчына ратавала дом сваёй маці, які хацелі забраць чыноўнікі. Калі дамы прызнаюць пустымі?

Жыхарцы Новай Гожы давялося звяртацца ў Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці, каб выратаваць дом сваёй маці…

24 лютага 2025

Здрада дзяржаве, трэці суд Бабарыкі, 15 сутак ШІЗА. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Гродзенца, на якога падаў заяву Азаронак, абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. У Ваўкавыску судзяць Эдуарда Бабарыка.…

24 лютага 2025

Дзе ў Гродне будуць прадаваць кветкі да 8 сакавіка? Спіс месцаў

У Гродне ў гэтым годзе вылучылі 24 месцы, дзе можна будзе купіць цюльпаны і іншыя…

24 лютага 2025

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025