Кірыл Кетурка. Скрыншот з перадачы "Мы вернемся"
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы ў лістападзе 2023 года. Тады варшаўская пракуратура распачала справу за давядзенне да самагубства. Аказалася, справу закрылі ў тым жа годзе. Пра гэта рэдакцыя Hrodna.life даведалася з адказу пракуратуры.
«Падчас расследавання не было ўстаноўлена, што хто-небудзь спрыяў смерці нябожчыка», — сказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Варшаве Пётр Скіба.
Таму справу па арт.151 КК Польшчы «Давядзенне да самагубства» закрылі 7 снежня 2023 года — у сувязі з адсутнасцю складу забароненага дзеяння. Пракурор раённай пракуратуры Варшавы-Урсынув ў Варшаве зацвердзіў рашэнне.
Кірылу Кетурку было 19 гадоў, калі ён збег ад узмацнення жорсткасці «хатняй хіміі» ў Беларусі, якую ён атрымаў за ўдзел у пратэстах-2020.
Хлопец жыў у Варшаве і трапіў у цэнтр утрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы за махлярства. Гродзенцу пагражала ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знаёмыя хлопца назвалі яго «пешкай» у гэтай справе. У СІЗА раніцай 20 кастрычніка яго знайшлі павешаным. Праз месяц польская турэмная служба паведаміла, што не знайшла парушэнняў у дзеяннях персаналу.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…