Олдскульная кватэра на Гагарына, 25. Фота: shoprealty.by
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у якім яна знаходзіцца, нядаўна адрамантаваны, недалёка ад цэнтра горада.
Кватэра выглядае акуратна, як быццам яе толькі што адрамантавалі і абставілі, але гэта «толькі што» было гадоў 35 таму. Сцены і нават міжпакаёвыя дзверы абклееныя шпалерамі ў палоску, за шклом у паліраваных сервантах — савецкая класіка, на сцяне — пейзаж з соснамі. І толькі выпадкова ў адзін з пакояў трапіла сучасная сцянная шафа з люстранымі дзвярыма. Кухня таксама сучасная, але ўсё з тымі ж паласатымі шпалерамі. Паміж кухняй і ваннай ёсць акно, на якім трымаецца душ.
Рэтра-кватэра размешчана на чацвёртым паверсе чатырохпавярховага цаглянага дома 1959 года пабудовы. Падчас капітальнага рамонту ў 2021 годзе там замянілі ўсе камунікацыі, будынак уцяплілі. Агульная плошча кватэры — 42,2 кв.м, жылая — 28 кв.м, кухня займае 5,5 кв.м. Санвузел сумешчаны. Ёсць балкон, які выходзіць на двор. Выкананы касметычны рамонт, кватэра цалкам гатовая да жыцця і прадаецца з усёй мэбляй і бытавой тэхнікай.
У кватэры ёсць камора, якую можна выкарыстоўваць як гардэробную або пераабсталяваць пад іншыя патрэбы. У доме таксама ёсць падвал.
Раён з развітой інфраструктурай і добрым транспартам. Па суседстве з домам — дзіцячы сад і кафэ, побач школа, паліклінікі, аптэкі, банкі, кінатэатр, крамы і міні-рынак. Усяго ў 10 хвілінах хады — Нёман і лесапарк з абсталяваным пляжам і спартыўнымі пляцоўкамі. Недалёка і цэнтр горада.
Кошт кватэры — $ 39 900.
Чытайце таксама:
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…