Навіны

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры (былое БТІ) і запісала відэа для TikTok пра тое, што там адбываецца.

««Я проста ў шоку, не магу да сябе да гэтага часу дайсці», — кажа аўтара відэа. Яна правяла ў чарзе тры гадзіны.

@mama.anya_blog0 что там происходит? Гродно, это издевательство над людьми 😳 #топ #реки #рекомендации #гроднобеларусь #гродно ♬ оригинальный звук — Mama.Anya_Blog

«Кожную секунду грыміць перфаратар, адзін экран з нумаркамі, нічога не чуваць, два акенцы на рэгістрацыю, чарга па 40−50 чалавек, — апісала яна ўмовы. — Сядзець няма дзе. Усе злыя і грубіяняць. Ніхто нічога не ведае».

«Затое зарплата ў іх дай бог кожнаму», — адказалі ёй.

Большасць каментатараў пацвердзілі велізарныя чэргі. «Падаў заяву аб рэканструкцыі дома і ведаеце колькі трэба чакаць: з лістапада 2024 г. да 19 студз. 2026 г. Я думаю такіх вельмі шмат». Таксама ў каментарах параілі старанна правяраць дакументы.

«Мы таксама ў Гродне былі, я ўставала ў 7 раніцы пад дзвярыма, каб б быць першай у чарзе. Бо да гэтага некалькі дзён з бабуляй (87 гадоў ёй), не маглі трапіць».

Некаторыя ўсё ж заступіліся за кадастравае агенцтва.

«Учора была ў БТІ, так, праседзела 2,5 гадзіны… але, гэта ўсё нічога, у кабінетах добрае і граматнае абслугоўванне па-першае, па-другое я асабіста не хаджу туды кожны месяц і нават год, думаю як і вы».

«Не праўда. У студзені былі. Нават 20 мін. не патрацілі на ўсё».

У кадастравае агенцтва можна таксама запісацца папярэдне — анлайн або па тэлефоне. У гродзенскі філіял на сайце няма месцаў мінімум да канца жніўня. У каментарах да відэа пісалі, што папярэдне можна запісацца за месяц — хутчэй за ўсё, меўся на ўвазе запіс па тэлефоне.

«Займаліся самавольнымі пабудовамі з ліпеня па люты, ну як нармальна? Зараз заняліся газам, такая ж песня. І кожны раз плаці, за што?», — абурыўся каментатар. Яму адказалі, што ў Лагойску па папярэднім запісе трэба чакаць з лістапада 2024 года да 19 студзеня 2026 года. У каментарах хвалілі працу кадастравых агенцтваў у Мінску, Брэсце, Бабруйску, Слоніме.

Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры размешчана на Захарава, 27. Новы трохпавярховы будынак агульнай плошчай 500 кв.м прыбудавалі да яго з боку аўтавакзала. Падрыхтоўчыя працы вяліся са жніўня 2023 года. У рамках праекта таксама абновяць фасад старога будынка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025