Калаж Hrodna.life
Прадпрыемства «Гродна Азот» 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога свята ў ім пад тэгам #РОДНАЯМОВА можна знайсці трох удзельнікаў: двух пенсіянераў і аднаго ідэолага.
Супрацоўнікам прапаноўвалі запісаць відэаролікі да хвіліны з вершамі або прозай на беларускай мове.
«У Беларусі 2025 год праходзіць пад знакам 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму выбірайце адпаведныя творы (тэмай якіх стала Вялікая Айчынная вайна)», — папярэдзілі арганізатары.
Ветэран працы Людміла Рубашка прачытала верш «Два палі» Анатоля Вярцінскага. Ветэран працы Ірына Голайда — верш Пятра Глебкі «Пасылка». Інструктар па арганізацыйна-масавай рабоце аддзела ідэалогіі Анжаліка Лявонава прачытала ўрывак з аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада».
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага ўжо 25 гадоў, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. Беларуская мова па класіфікацыі ЮНЕСКА з’яўляецца «ўразлівай». Паводле перапісу 2019 года, 54,1% жыхароў Беларусі лічыць беларускую мову роднай, 26% - выкарыстоўвае дома.
Чытайце таксама: Каму патрэбна беларуская мова ў Гродне: перамогі і паразы ТБМ
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…